Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Читать онлайн книгу.

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
прамовіў ён. – Pro suo maturo iudicio, згодна са сваім разуменнем, – яшчэ раз спаслаўся гетман, – стараўся пазбегнуць памылак папярэдняй выправы.

      Ведаў, што стаўленне караля, выказанае так адкрыта, выкліча атаку каралеўскага атачэння. Накінуліся, як на Сойме, калі ён супраціўляўся намерам распачаць гэту вайну, не скончыўшы інфлянцкай. Дзяўблі, як груганнё, а потым амаль увесь цяжар кампаніі звалілі на яго, Жулкеўскага, плечы, большасць войска пакідаючы тут, пад Смаленскам. А зараз выказваюць незадавальненне, што прынёс ім не тыя вынікі, якіх чакалі, і што іх так мала. Чаму ж тады не адклікалі гарнізон з Крамля? Што з ім далей?

      – Як жа пан гетман мог абяцаць вяртанне здабытага крывёю нашых жаўнераў? – першым, нібы звяглівы шчанюк з—за бота гаспадара, накінуўся адданы завушнік караля каронны падкаморы Анджэй Боболя. – А пераход на праваслаўе – гэта ж затрата душы!

      Неверагодны ханжа, стары кавалер, які казалі ніколі не крануў жанчыны, па чарзе перабыў дваранінам Стэфана Баторыя, Генрыка Валуа, Жыгімонта ІІ Аўгуста, і вось сакратар і дарадца Жыгімонта ІІІ. Радаваўся нягоднік, што заслужаная стокроць гетманам вялікая булава застанецца вакантнай, а то і трапіць не такому здатнаму.

      – Так, так, саступкі занадта вялікія. Масква ж была бездапаможнаю, – падхапіў нейкі біскуп. – Маем выпадак, калі in vitium duut culpae fuga, жаданне пазбегнуць памылкі, прыводзіць да яе, – павучальна закончыў ментар.

      “І адкуль ты ведаеш, ваяр палацавы, – злосна хмыкнуў сам сабе гетман, ведаючы, што нікога не пераканае, – Не дай Бог спазнаць Рэчы Паспалітай, якія сілы ў Масковіі не вычарпаны”.

      Жулкеўскага заўсёды непакоіла і злавала неразуменне каралём і “каморнай радай” простай, здавалася б, асаблівасці: такі значны і моцны, не гледзячы на ўсе беды народ, як маскавіты, не кінецца ніцма перад тым зборышчам езуітаў, што зацята патрабуюць неадкладнага і хуткага “навруцэння”. У Масковіі хапае ўласных апантанцаў веры, каб аддаваць перавагу прыблудным, мовай і звычаямі такім далёкім і нязвыклым.

      Усё ж паспрабаваў дастукацца да розуму.

      – Зацяжка з пагадненнем завострыць стаўленне маскавітаў, – сілячыся на мяккасць, папярэдзіў гетман. – Да голасу прыйдуць тыя, хто настойвае на супраціве, на збройным адпоры. Нельга забывацца ні пра хаўрус маскавітаў са шведамі, ні пра тушынскага вора. Маю дакладныя звесткі пра збор значнага апалчэння.

      – Pacta iurata obstant, пагадненні, замацаваныя прысягай, не дазваляюць вольнага іх трактавання, – нагадаў як папярэдзіў Леў Сапега. – Гэта можа прывесці да непрадказальных дзеянняў абодва бакі. І абодвум будзе на шкоду. Перабыванне нашага гарнізона ў Крамлі страціць усялякі сэнс.

      У іншых абставінах голас славутага ўкладальніка Статута меў бы вагу і прымусіў да высноваў. Але да голасу прыходзілі не тыя, хто думаў пра Рэч Паспалітую і разумную палітыку.

      – Калі і быў пан гетман прыхільнікам вуніі з Масковіяй, то з дакументу гэтага не вынікае, – з папрокам прамовіў вялікі канцлер Кароны Ваўжынец Гэмбіцкі. – Зацягнуў


Скачать книгу