Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк

Читать онлайн книгу.

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк


Скачать книгу
выпадку бутэльку старой выкшталцонай слівовіцы.

      Дык вось. Менавіта стварэньне сваёй мовы ставіць Максімюка нароўні з Джойсам. І можа нават Гамэрам. Гэта той мэтафізічны пункт, які канчаткова завяршае падарожжа. Тая вышыня, зь якой ўжо ўсё бачна.

      І цяпер можна спакойна выдаваць другі том Уліса.

      Mojфj ћфnci Halinci siкtu kniћku dedykuju

      Насустрач бацьку

      Спроба вытлумачэньня трох першых эпізодаў „Уліса” Джэймса Джойса

      Разаграваньне тэмы альбо гістарычная глёса

      Першы раз я прачытаў „Уліса”[1] ў 1975 годзе, у польскім перакладзе Мацея Сламчынскага. Было гэта другое польскае выданьне, выдрукаванае ў двух тамах у бэжавай вокладцы, пад якой ішлі замежныя аўтары сэрыі „Biblioteka Klasyki Polskiej i Obcej” (польская клясыка ішла ў бардовым пераплёце). Мне тады было сямнаццаць, і ў мяне быў складзены доўгі сьпіс сусьветных шэдэўраў, якія абавязкова трэба было прачытаць. „Уліс” трапіўся недзе паміж „Чарадзейнай гарою” і „Ў пошуках страчанага часу”. Я быў халерна заядлым чытачом, і таму другі том польскага „Ўліса” дачытваў з заціснутымі зубамі, нічога ня цямячы і нічога не стараючыся запамятаць. Вельмі хацелася вычыркнуць кніжку з свайго сьпісу. Было прадвесьне, а я хадзіў у ліцэй у Гайнаўцы.

      Летам 1978, калі мы з бацькам сушылі сена ў нас у Ляхах,[2] „Уліс” зьявіўся ў маім жыцьці зноўку. Лістанош прынёс вестку, што прыйшла пасылка з кніжкамі, якія я выпісаў на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве ў траўні, ужо будучы студэнтам першага курсу фізыкі. Я тады першы раз убачыў столькі выданьняў на ангельскай мове і крыху адключыўся ад рэальнасьці, замовіўшы каля трыццаці кніжак самага таннага англамоўнага выдавецтва – „Penguin Books”. Кніжкі прыйшлі на пошту ў Кленіках[3] (маміна родная вёска), і за іх трэба было заплаціць – 2500 злотых. Месячная студэнцкая стыпэндыя ў той час цягнула на 1200 злотых. Наступнага дня мама паехала па кніжкі роварам, а я капічыў сена, застаўшыся сам-насам зь невыносным цяжарам маўклівага бацькавага гневу. Сярод гэтых выданьняў, у асноўным раманаў Джозэфа Конрада, Уільяма Фолкнэра і Патрыка Ўайта, „Уліс” вылучаўся сваім большым фарматам. Акрамя таго, кніжкі мелі свой характэрны, кіславаты пах, вельмі адрозны ад паху польскіх і савецкіх выданьняў. Гэты пах заўсёды цьмяна адчуваецца мною ў водары сушанага сена.

      Бальшыню з тады замоўленых кніжак я прачытаў на летніх вакацыях, рыхтуючыся да паўторных экзамэнаў у верасьні. (Наколькі памятаю, не было такіх вакацыяў, каб я не заваліў хоць аднаго экзамэну.) Такім чынам, чытаньне літаратуры, асабліва на ангельскай мове, спалучаецца ў мяне з пачуцьцём вінаватасьці і напружанасьці як умоўным рэфлексам. „Уліс” застаўся наастатак, калі я рыхтаваўся да самага апошняга, дыплёмнага экзамэну. Было гэта ўжо сярод іншых сьценаў і іншых галасоў, восеньню 1984 у Бельску. Жылося мне ў той час зусім безнадзейна: я штодня ўставаў а палове шостай і йшоў на цягнік, які за гадзіну і пятнаццаць хвілінаў дапаўзаў да Беластоку, дзе я вучыў ангельскай мове 300 дзяцей у пачатковай школе. Вяртаўся назад зноў у поцемках, сплючы


Скачать книгу

<p>1</p>

Націск на і: Уліс. Ангельскае напісаньне: Ulysses [юлісіз]. Паходзіць ад лацінскага імя Ulixes, якое ў сваю чаргу пайшло ад грэцкіх дыялектных формаў Olysseus, Ulixeus, Ulixes імя Odysseus – Адысэй. Сам Джойс ставіў націск на першы склад, вымаўляючы Ulysses як [улісіз].

<p>2</p>

Назоўны: Ляхі; родны: Ляхоў. Магчымая этымалёгія: ляха, ст. славян. леха (градка, мяжа, баразна, поле, дол). На мапах, якімі немцы карысталіся ў вайне 1941 г., вёска выглядае даволі ізаляванай ад астатняга сьвету балотамі і імшарамі. Яны зьніклі дашчэнту недзе ў пачатку сямідзясятых, калі правялі мэліярацыю і дрэнажаваньне. Газоўкай (газьніком) у нас у хаце сьвяцілі да 1971 г. Абставіны былі, калі верыць Мележу і Наварычу, тыпова палескія, а можа нават ірляндзкія.

<p>3</p>

Назоўны: Кленікі. Дзяржаўная назва: Klejniki; магчыма, ад келейнікі. Не захавалася ніякіх сьведчаньняў, быццам у вёсцы калі-небудзь выраблялі клей. У XVI ст., калі Карона далучыла да сябе гэтую частку ВКЛ, вёска стала каралеўскай маёмасьцю і называлася Zygmuntowo (безумоўна, у гонар каторагасьці Жыгімонта). Перад Першай сусьветнай вайной у Кленіках сьвятаром быў Іван Хлябцэвіч. Пра ягоных сыноў, Яўгена і Ўладзімера, можна знайсьці інфармацыю ў беларускіх даведачных выданьнях (Яўген пісаў пра мае ваколіцы допісы ў „Нашу Ніву”). А Ўладзімер пра жыхароў мае айчыны адзначыў: По национальности трудно сказать, к какому определённому элементу они относились: по языку их можно было отнести к белорусам, но по наружности они на белорусов не совсем походили. Это может быть были потомки ятвягов, живущих на левом берегу Нарева, а может быть, и других народов („Białoruskie Zeszyty Historyczne”, 2 (4), Białystok 1995, бб. 142–143.)