Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк

Читать онлайн книгу.

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк


Скачать книгу
наняў у Міністэрства Вайсковых Справаў Гогарты. Для патрэбаў рамана Джойс перанёс час пражываньня на чэрвень і папрасіў у Гогарты дазволу зрабіць сваю асобу (гэта значыць, Стывэна) наймальнікам вежы.

      15

      Наша супольная зь Сяргеем Шупам знаходка для перакладу абразьлівага ангельцам слова Sassenach, ужыванага кельцкімі жыхарамі Брытанскіх астравоў.

      16

      Паводле: Don Gifford with Robert J. Seidman, „Ulysses Annotated”, University of California Press, 1988.

      17

      Беларускія паралелі тут непазьбежныя. Таксама прыходзіць на думку які-небудзь Някрасаў зь ягоным фальклёрным спачуваньнем паляшуцкаму ідыятызму.

      18

      Баюся, што ўбогая традыцыя беларускамоўнай царкоўнай літаратуры – галоўная прычына, з-за якой бальшыня маіх перакладчыцкіх натугаў у гэтым эпізодзе застанецца недаацэненай. Прыкладам, колькі чытачоў магло скумекаць, што на першы погляд ідыёцкая показка Малігана „І выйшаўшы вонкі, балакаў на пазадворку”зьяўляецца пэрыфразай радка з Новага Запавету „І выйшаўшы вонкі, плакаў горка” (Мацьвей, 26–75).

      19

      Так анансаваная тэорыя будзе разгорнутая Стывэнам у дзявятым эпізодзе, „Сцыла і Харыбда”.

      20

      Джойс цытуе толькі тры страфы з аўтэнтычнага верша Алівэра Сэнт-Джона Гогарты „The Ballad of Joking Jesus”.

      21

      The cracked looking-glass of a servant – выслоўе, пазычанае Джойсам у Оскара Ўайлда.

      22

      Калі б ня гэты „зьбег акалічнасьцяў”, дублінская Адысэя была б немагчымая (Стывэну трэба было б заставацца на пасьляабеднія заняткі).

      23

      Прыкладам, трынаццаты і чатырнаццаты эпізоды, „Наўзыкая” і „Быкі Сонца”.

      24

      Спасылкі на Шэксьпіра ў тэксьце „Ўліса” ня менш рэдкія за спасылкі на Гамэра. Сьціпленькі беларускі запас перакладаў Шэксьпіра не заўсёды дазволіў пакарыстацца ўжо гатовымі цытатамі, паколькі яны не заўсёды пасавалі да кантэксту „Ўліса”. Так, у дадзеным выпадку, бледнае „зьбірай грошы” ў перакладзе Ю. Гаўрука ня вельмі стасуецца да Шэксьпіравага выслоўя Put but money in thy purse, ужытага містэрам Дызі.

      25

      „Галасаваньне за унію” – ірляндзкі „інтэграцыйны рэфэрэндум” 1800 г. (падкуплены і сфальшаваны), які распусьціў ірляндзкі парлямант і перанёс палітычны цэнтар кіраваньня Ірляндыяй з Дубліну ў Лёндан. Скасаваньне гэтага „ўніяцкага акту” было адным з цэнтральных палітычных пытаньняў Ірляндыі ў ХІХ стагодзьдзі.

      26

      Яшчур выбраны Джойсам, вядома ж, невыпадкова. Праз „коней і быкоў” узмацняецца сувязь натуралістычнага пласта нарацыі з гамэраўскім. Нэстар характарызуецца ў Гамэра як „утаймавальнік коней”. Палац Нэстара ў Пілясе стаяў пры вусьці ракі Альфэй (Alpheus), якую Геракл завярнуў, каб вычысьціць аўгіевы стайні. Сэміцкія літары алеф, ламэд і пэ ўтвараюць корань слова бык. Літара альфа выводзіць паходжаньне ад спрошчанага малюнка бычынай галавы. Безумоўна, звыкламу чытачу не да такіх тонкасьцяў, але над „Улісам” пагарбеў легіён дасьледнікаў і крытыкаў, мазалём якіх мы сёньня можам пакарыстацца адволі. Адзначым яшчэ, што сымбаль быка – адзін з найважнейшых у рамане,


Скачать книгу