Скачать книгу
радзімы, тым часам як Полацак, колішняя крэпасьць крывічоў і сталіца дынамічнага Полацкага княства ў ХІ—ХІІ стст., кануў у бяспамяцтва як месца і паняцьце абсалютна неістотнае для Беларускай ССР. А вось для сталіцы колішняй дзяржавы палянаў нічога падобнага не прыдарылася, і сёньня кожны вучань пачатковай школы ў Польшчы пачынае нацыянальную гістарычную адукацыю якраз ад Гнезна.
Народжаны ў 1953 г. у Полацку Уладзімер Арлоў, пісьменьнік па прызваньні ды гісторык па адукацыі і схільнасьцях, шмат пазьней вось так акрэсьліў значэньне месца нараджэньня для свайго лёсу: „Я ведаю: што б ні здарылася, у мяне ёсьць Радзіма. Яе імя – Беларуская Мова. Раскіданыя па розных краінах і кантынэнтах выспы і абтокі, дзе гавораць і пішуць на ёй, дзе на ёй мрояць і сьняць сны, дзе па-беларуску маўчаць нябожчыкі і яшчэ ненароджаныя немаўляты, гэтыя выспы і абтокі ўтвараюць Архіпэляг Беларусь, зацятае існаваньне якога (не ўважаючы на рызыкоўную алюзію ў назьве) дае нам спадзеў на гістарычную пэрспэктыву. У каардынатах майго жыцьця найзначнейшаю выспаю гэтага мэтафарычна азначанага Валянцінам Акудовічам архіпэлягу ёсьць Полацак. І рэч нават ня ў тым, што тут пачатак нашае дзяржаўнасьці і нашае мэнтальнасьці. У Полацку пасьля глухіх гадоў расейскамоўнае нематы былі прамоўленыя і напісаныя першыя беларускія словы. У Полацку я навучыўся беларускаму сьветабачаньню, сьветаразуменьню і сьветаўяўленьню. Тут альфа й амэга майго зямнога падарожжа. Калі Лютэра спыталі, што ён будзе рабіць, даведаўшыся, што заўтрашні дзень у ягоным жыцьці – апошні, ён адказаў: буду садзіць яблыні. Калі пра апошні дзень спытаюцца ў мяне, я адкажу, што прыеду ў Полацак, на радзіму маёй душы, маёй веры і майго стаіцызму. Dixi”.[40]
Арлоў аддзячыў роднаму гораду за яго духоўна апладняльны клімат, пішучы фундамэнтальныя „Таямніцы полацкай гісторыі” (1994) ды шэраг іншых тэкстаў, якія папулярызавалі выбітныя гістарычныя пэрсоны, што нарадзіліся ў Полацку. Згадайма толькі тых найзнакаміцейшых палачанаў: Сьв. Эўфрасіньня Полацкая (1110–1173) – асьветніца і першая беларуская сьвятая; Францішак Скарына (1490–1541) – доктар філязофіі і мэдыцыны, перакладчык і выдавец 23 кнігаў Бібліі (1517–1519) на старабеларускую мову; Сімяон Полацкі (1629–1680) – рэлігійны пісьменьнік і пэдагог, асьветнік і друкар, граматык і паэт (пісаў на старабеларускай, царкоўнаславянскай, польскай і лацінскай мовах).
4 °Cа спавешчаньня, агучанага ў красавіку 1999 г. падчас уручэньня літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес-98” за зборнік эсэ „Божая кароўка зь Пятай авэню”.
Пісаньне кніжак пра нацыянальную гісторыю ў Беларусі ўсё яшчэ лічыцца ў большай меры заняткам маральна-патрыятычным, чым навуковым. Гісторыя краіны званай Беларусьсю – асаблівай God’s playground, дзе цягам некалькіх стагодзьдзяў Польшча і Расея дужаліся ў вялікадзяржаўным проціборстве – у рэшце рэшт сталася здабычай Расеі і яе імпэрскага спадкаемца, Савецкага Саюзу. Расейская, а потым і савецкая гістарыяграфіі пазбавілі Беларусь (Северо-западный край