Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Читать онлайн книгу.аптымістычнае за па-першае й па-другое, беларуская літаратура ўрэшце перастала быць закладніцай аднаго маральнага імпэратыву, які нават самую жудасную графаманію ахінаў грамадзкім і палітычным арэолам ахвяры на алтар народу. Таго народу, якому, з увагі на яго памяркоўны й нешматслоўны характар, не пашэнціла займець сваіх Дантэ й Мілтана, Бальзака й Дастаеўскага, але якому конча трэба было даць „хоць Янку Купалу” ды, напрыклад, Ніла Гілевіча. Пасьля другога гістарычнага рэфэрэндуму стала ясьней яснага, што ахвяраваць няма дзеля каго, а сам ахвярнік можна больш эфэктыўна выкарыстаць для пячэньня бульбы й сала. Час-часам з гэтага прыгаслага ахвярніка яшчэ пыхне клуб дыму й хутка распусьціцца ў сіверных павевах над шэрай неабсяжнай пустэчай восеньскага калгаснага бульбянішча. Але з паднябеснай высі яму не адкажа курлыканьне жураўлінага ключа, які кіруецца на Палесьсе.
У гэтым голым полі беларускі пісьменьнік нарэшце знаходзіць доўгачаканую свабоду і тужлівы прытулак самотнага скрыптара. Прастора пісьма стала небясьпечна тоеснай прасторы жыцьця.
Праблемай нумар адзін новай, маладой хвалі ў беларускай літаратуры канца 80-х і пачатку 90-х стаў пошук новага геаграфічна-гістарычнага ды інтэлектуальнага кантэксту для сваіх тэкстаў. Кантэкст нашаніўскага (правінцыйнага) адраджэньня, які няблага пасаваў да першых крокаў каапэратыву „Тутэйшыя”, быў сарамліва пакінуты, калі яго пачаў шпарка асвойваць значна лепш арганізаваны каапэратыў пад шыльдай „Саюз Пісьменьнікаў Беларусі”. Тады зьявілася новая каардыната – эўрапейская, а крыху пазьней больш удакладненая – цэнтральнаэўрапейская. Поўны спадзеву позірк маладабеларусаў не напаткаў, аднак, арыентыра з надпісам „цэнтар Эўропы”, хутчэй за ўсё таму, што сёньня ён месьціцца не ў Эўропе, а недзе ў Амэрыцы, альбо, можа, у Інтэрнэце, гэта значыць, нідзе ў прыватнасьці.
На маю думку, праблемай нумар адзін беларускай літаратуры цяпер, у сярэдзіне 1997 году, ёсьць ня столькі недахоп новых кантэкстаў, колькі новых тэкстаў. Калі мець на ўвазе былую сябрыну „Тутэйшыя” і цяперашняе Таварыства Вольных Літаратараў, дык усе іхнія gesammelte Werke можна прачытаць за два вечары: за першы вечар Глёбуса, а за другі ўсіх астатніх. Сёньня беларускае можа застацца незаўважаным і маргінальным не таму, што яно далей знаходзіцца на ўскраіне ад якогасьці цэнтру, а таму, што яно наогул знаходзіцца нягуста. Пэўным суцяшэньнем у гэтых неўрадлівых абставінах зьяўляецца даволі гучны й напорысты „Бумбамліт”, нешта накшталт маладнякоўскага фронту супроць глёбусаўска-бабкоўска-аркушаўскага ўзвышэнства. Спаборніцтва за віднае месца на родным бульбянішчы, трэба мець надзею, дасьць пры нагодзе і новыя тэксты, а ня толькі бляшаны бразгат.
Калі пастарацца адшукаць супольную пазнаку для колькасна мізэрнай, але стылістычна й сьветапоглядна разнастайнай беларускай постсавецкай літаратуры, адной зь іх напэўна будзе адсутнасьць нейкага ўцэнтраванага эстэтычнага