Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Читать онлайн книгу.ўсё, трымайце ўсё”) і ў кантамінаванай арыстотэлеўска-шэксьпіраўскай цытаце пацьвярджае сваю гамлетаўскую самоту і нерашучасьць: „Cа мной ідзе мая душа, форма формаў. Калі вартуе месяц час начны, я йду сьцяжынай па-над скаламі, у цемрыве срабрыстым, Эльсынору чуючы спакусьлівы прыліў”. [50–51]
Пазьбягаючы прыліву, Стывэн ідзе на вышэйшае месца і прысядае на „скалістым услончыку”. Перад ім – „разадзьмутае сабачае падла ляжала на подсьцілцы зь ціны”. А далей „вязкія выдмы – мовы, нанесеная ветрам і прылівам”. Стывэн пачынае раздумваць над формамі распаду матэрыі і дарэмнасьцю чалавечай гісторыі. Зьяўляецца тэма сьмерці як полюс для разважаньняў над нараджэньнем у першай частцы эпізоду. Мова робіцца яшчэ больш густой і дзіўнай. Чуем голас дагістарычнага ірляндзкага Вернігары: „Я волат крыважэрны, валуны качаю, па костачках ступаю. Пых-чмых-хмых. Нюхам юху юрляндца чую”.[35] [51] Зараз потым маем абразок з набегу вікінгаў на дублінскае пабярэжжа і разважаньні над „самазванцамі” (гістарычнымі ірляндцамі, якія выдавалі сябе „нашчадкамі каралёў”). Гэтая тэма зьвязаная з Маліганам, які каралюе ў вежы, але які таксама аказаўся героем, ратуючы жыцьцё тапельца. Стывэн баіцца вады і прызнаецца сам сабе, што ня змог бы ўратаваць чалавека, які тоне. Вобраз тапельца асацыюецца з маці: „Я ня мог яе ўратаваць. Воды: горкая сьмерць: прапала”.
Зьяўленьне зьбіральнікаў малюскаў зь іхнім сабакам („Лахманом”) сыгналізуе паварот да пачуцьцёвага сьвету. Сабака праходзіць шэраг пратэйскіх пераўтварэньняў (у зайца, чайку, аленя) пад Стывэнавым зрокам:
Іхні сабака мітусіўся па штораз меншай палосцы пяску, трухаў, нюхаў на ўсе бакі. Шукаў штосьці згубленае ў мінулым жыцьці. Раптам ірвануў зайцам, вушы назад, у пагоні за ценем нізка прамільгнулае чайкі. Пранізьлівы мужчынскі сьвіст ударыў яму ў абвялыя вушы. Ён завярнуўся й паімчаў назад, наблізіўся, трухаючы міготкімі лапамі. У жарым полі бягучы алень, колеру прыроднага, бязрогі. Перад кужэльнай аблямоўкай прыліву спыніўся, упёршыся пярэднімі капыткамі, вушы наставіў на мора. Прыўзьнятая пыса забрахала на хвалягул, на чароды маржоў. Яны паўзьлі яму пад ногі, завіваліся, распляталіся пад грабянямі, кожная дзявятая, разьбіваліся, расплёскваліся, здалёк, з найдалейшай далі, хвалі ды хвалі. [52]
Сабачыя трансфармацыі спыняе ягоны мёртвы „брат”:
Падла ляжала на ягоным шляху. Ён стаў, панюхаў, абыйшоў вакол, брат, прынюхаўся бліжэй, зрабіў яшчэ адно кола, хутка па-сабачаму абнюхваючы ўсю ўгвэдзаную скуру здохлага сабакі. Сабачы чэрап, сабачы нюх, апушчаныя долу вочы імкнуцца да аднае вялікае мэты. Ах, бедачына-сабака. Тут ляжыць бедны труп бедачыны-сабакі. [53]
Сабака асацыюецца з гісторыяй, якая „імкнецца да аднае вялікае мэты – выяўленьня Бога”, а Бог тут раўназначны зь сьмерцю. Выслоўе „бедачына-сабака” (так Маліган называе Стывэна ў першым эпізодзе) зьвязвае з гэтым імкненьнем і Стывэна. Сьмерць (Бог) – канчатковая мэта гісторыі і чалавека. God (бог), чытаны адзаду, дае dog (сабака) (у пятнаццатым эпізодзе Джойс учыніць
35
I’m the bloody well giant rolls all them bloody well boulders, bones for my steppingstones. Feefawfum, I zmellz de bloodz odz an Iridzman.