Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч

Читать онлайн книгу.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч


Скачать книгу
падобны да таго, што даводзілася пачуць у 1857 г. Канстанціну Тышкевічу. Час цячэ, але апавядальнікі якім ад 25 да 90 гадоў ад роду такія ж самыя што былі і тады наракаюць на тое, што «вось раней рыбы ў рацэ было больш». Канстанцін Тышкевіч у сваёй манаграфіі піша пра гэта так: «Колькасць рыбы ў рацэ Віліі зменшылася значна з той прычыны, як мне гэта апавядалі, што плытагоны, якія сплаўляюць лес, і каманды суднаў, якія сплаўляюць тавары, кідаюць атруту і загубілі гэтым раку значна».

      Канешне, суднаходства і гандаль на Віліі ішлі жвава да XVI ст., у XVIII ст. працэс пачаў значна спадаць. У 1813 г. у Вілейцы грузілася ўсяго 16 каробак і 14 плытоў пянькой, ільняным семенем, будаўнічым лесам, зернем, цыбуляй, шкурамі. Але перад самай экспедыцыяй графа Тышкевіча зноў была «ўспышка» гандлю на Віліі. Гэта было звязана з тым, што ў перыяд Крымскай вайны 1854–1855 гг. паўднёвыя парты Расіі былі заблакаваныя. Толькі ў Вялейцы ў той час былі загружаныя і сплаўленыя да тысячы і больш плытоў. На Віліі пачалі дзейнічаць новыя прыстані ў Сосенцы, Малмыгах. Пасля Крымскай вайны гандаль зноў пайшоў на спад і скончыўся роўна праз сто гадоў: у 1957 г. у па Віліі ў апошні раз сплавілі плыты.

      Плытагонаў па розных прычынах жыхары берагоў Віліі не вельмі любілі, як ў ХІХ ст., так і і ў ХХ ст. дражнячы і называючы іх не толькі «штырнікамі», але і «засёрамі» – па сведчанні Мамая Фаміча 1924 г.р. з в. Трапалава (зап. у 2010 г.), які да вайны 1941–1945 гг. сам быў плытагонам. У Пільцах, па словах Ядвігі Антонаўны Дзябрэй (Пілць), 1924 г.н., плытагонаў дражнілі жартаўлівай прыпеўкай: «Плытнічкі з вадою, з вадою, а за вамі чорт з дудою, дудою».

      Падчас паходаў, а потым сплаваў-экспедыцый мне з прычыны прыроднай цікаўнасці даводзілася размаўляць з многімі мясцовымі жыхарамі. У першы раз на простых гумавых лодках з сябрамі-студэнтамі (Ул. Крушэўскім, С. Сербянковым, Ю. Канкаловічам і інш.) сплавіўся да Міхалішак у 1977 г. Тэмы былі розныя, але кожнаму сустрэчнаму мясцоваму жыхару з вёсак і мястэчак, размешчаных на берагах Віліі, я задаваў пытанні на тэмы: «Якая ж самая смачная рыба?», «Якую ты самую вялікую рыбіну злавіў? Ці сарвалася? Ці бачыў?», «Якія выкарыстоўваеце снасці для лоўлі?», «Як тут святкавалі Купалле?». Ніжэй будуць прыведзеныя адказы, якія датычаць толькі рыбалоўства.

      Пра густы не спрачаюцца, у цяперашні час рыба з Вяллі надзвычай рэдка сустракаецца ў рацыёне жыхароў прыбярэжных вёсак, але памяць яшчэ захоўвае яе смак. Так, жыхары самага вярхоўя Віліі, ля вытокаў, лічылі самымі смачнымі ментуза, келбу, шчупака, ліня, яльца, ляшча і нават сяляўку (верхаводка або ўкляя).

      Каля ўпадзення ў Вілію Сэрвача жыхары прыбярэжных да Віліі вёсак лічаць самымі смачнымі судака, акуня, вялікага ляшча, жэраха, шчупака, келбу (печкура). У Вялейцы – судака, ментуза, ляшча. Таксама старажылы адзначаюць далікатны смак цырты, вусача, келбы, яльца. Ніжэй за Вілейку, аж да р. Нарачанкі, жыхары самымі смачнымі называлі вусача, вугра, ментуза, сома, цырту, і ўжо згадваецца ласось.

      У раёне Смаргоні, Данюшава перавага аддавалася вусачу, вугру, ментузу, сому, цырце, ласосю. У населеных пунктах Астравецкага раёна (у Дубку, Рымшынентах, Міхалішках, Свіранах, Быстрыцы), як і ніжэй, у Літве, жанчыны больш успаміналі пра смак ласося, вугра, цырты,


Скачать книгу