Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч

Читать онлайн книгу.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч


Скачать книгу
дом, так не скажу, не памятаю. Плыты вязалі пад канец вёскі і лес ганялі.

      Зося Кандратаўна Несцяронак (дзяв. Сакалоўская), 1934 г. н.:

      … Мая мама, Зося Аляксандраўна, была Нестару дваюрадная сястра, а тата мой Сакалоўскі Якаў Кандратавіч, з 1910 г. Мужык мой з Юрылава. Пяць дзяцей у нас, усе раз'ехаўшыся. Вешкі да 39 года былі ня ў Польшчу. Вільля даўней была глыбокая, усе купаліся, а я не ж ня ўмею і вады баюся. Рыбу лавілі. Шчупакі былі самыя смачныя. Карасі былі сладзенькія, але многа ў іх касцей, а так сладзенькія. Маленькую рыбу нават сын мой лавіў кошыкам. Было і рыбы і ракаў. Ракаў варылі і елі. А потым чаму тут рыбы не стала? Во тут во недалёка, там на пагурку з аміякамі былі бальшыя бочкі. Амміяк лілі гэта ўжо пры саўхозе. Спачатку тут калхоз быў, а потым саўхоз. Бочкі там палажылі, ля Вілейкі радам, але на гэтым баку, сюды да нас. Гэтыя бочкі ўзарваліся, і ўсё ж у раку пайшло. І ўсё, пасля таго няма рыбы, няма ракаў.

      …Мой папа быў дзясяцкі, прымаў лес. Ганялі ў Вялейку. Ганяў на плыты. І каля берагоў ішлі, гналі. У іх былі такія длінныя шасты – бусакі. Бусакамі ад берага адганялі і пяшком. Гналі баланс – ну гэта такія, як дровы прадаюць. Звалі моллю, як цяпер на дровы рэжуць, па 2 мэтры. Быў моль і даўжок. А даўжок – гэта каторы страіцельнае дрэва. Вада была чысценька, пілі ваду людзі з ракі, а ў нас з крыніцы бралі. Вільля памялела і стала зарастаць ужо як перасталі па ёй лес ганяць, як не стала скаціны. Скаціны было поўна. Было людзей, я помню, толькі баб 45 прыходзіла ў брыгаду на работу. А цяпер засталося дзве бабы на стаканніку, адна ўжо зусім ня ходзіць, а другая на калках ходзіць, і там відаць жаўтаваты дом – гэная такая, як і я.

      …Сакалоўскія жылі зажытачна, многа зямлі было, кароў, быкоў было. Там авечак было. І вот празднік быў, і на Вяліканне ўсе пайшлі ў цэркву. У Вялейцы была царква. Пайшлі яны ў Вілейку ў царкву. А быў іхні бацька стары. А даўна ж толькі люлькі курылі, самасадам напіхалі. А папірос не было. Самасад сеялі, крышылі. І гэты стары пайшоў есці даваць, закінуў з люлькі ў сена агню. Пакуль з царквы прыйшлі, усё згарэла. Усё згарэла, уся скаціна, усё пагарэла.

      Вёска Саланое Вілейскага раёна Мінскай вобласці

      Аркадзь Фёдаравіч Кур'яновіч, 1924 г. н., мясцовы (зап. 2012 г.):

      …Вілья, пакуль не спрамілі, ішла за 200 мэтраў ад хат, унізу. Тады ўжо ад Саланога яна ішла на Хацень, і тады каля Хацені яна луку такую рабіла, Парфёнава лука яна называлася. Слышал я это ад таты – вясной на Вільлі ставілі мужыкі ез – убівалі калы і перапляталі хвояй. А ў вароты ці акно ставілі хабатню – прыладу такую, плеценую з лазы. Хабатні былі длінныя – 3 мэтры, спачатку рабілі большае кальцо з лазы, потым меншае, потым яшчэ меншае, і ўсе яны саедзіняліся ўздоўж дліннымі дубцамі і перапляталіся поперак, украгавую, каб трымалася канструкцыя. Шчэлкі ў хабатні былі досыць вялікія, каб вада і мелкая рыба прахадзіла свабодна. Ставілі хабатню абавязкова пад ваду, на ход рыбы, бо яна як уб'ецца, ужо назад чамусьці не ідзе, так і стаіць. Найбольш пападалі шчупакі, аж да васьмі-дзесяці за раз. Заезжэлі ці заязілі раку паміж двума вірамі – «Паненкай»


Скачать книгу