Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч

Читать онлайн книгу.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч


Скачать книгу
Альбінавіч Сяржант злавіў яго, а я памагаў. Колькі важыла – не помню, толькі Казік помне, бо ён важыў. Мусіць, болі чым два пуды. А дліны быў шчупак паўтара мэтра. Гэта добра помню.

      Вёска Камена (Каменно, Камень) (47 км/463) ВілейскагараёнаМінскай вобласці

      Рэня Адамаўна Спірыдонава (Голуб) 1932 года нар. Каменна (Голуб):

      Маю маму звалі Франя Францішка Карлаўна, а тату Адам Іванавіч Голуб. Нас было трох дзяцей. У Камені было больш за сто дамоў, вёска вялікая была, і даўней маладзёж была. Цяпер толькі дачнікі. Быў калхоз 1 Мая, а потым ужо другі. Працавалі ў ім, света не відзелі. Даўнёй, як плыты ганялі, рака была вялікая, не заросшая і глыбокая. Рака была абгледжаная, чыстая вада, дзе мялей, дзе глыбей. Кароў да ракі ганялі, а цяпер усё зарасло. Вельмі заядлымі рыбакамі ў Камені былі Лабачы і Спірыдонаў з сынам. Алёшавы ловяць. Таксама ў Лабачэй гэта рыбацкая справа перадавалася па наследству: ад дзеда – бацьку і сыну. Калі бацька рыбак, дык і сын на ваду глядзіць. Сын іх працуе ў лясніцтве. Але рыбак ён ужо не такі заядлы, а вось дзед яго быў найлепшы ў Камені, як рыбак, так і музыка. Дзед іх, Лобач Іван, ён быў брыгадзір плытагонаў, галоўны штырнік. У іх хаце часцей і начавалі плытагоны, іх прымала яго жонка Уладзя. Усіх, хто гнаў дрэва, у нас празывалі штырнікі. Мой бацька таксама плыты ганяў, але рыбу не лавіў. Дзеці ўжо мае любяць рыбу лавіць, але едуць далей, на Кумельшчыну. Самая смачная рыба – гэта шчупак, таксама язь. Цяпер падыходзіць судак з вадахранілішча. Лавілі рыбу даўней хапамі, восцямі, бучамі, вудамі.

      За Польшчу я яшчэ не хадзіла у школу. Помню толькі што у нас ля лесу быў дрот зацягнены. І мая мама там каля лесу увідзела грыбкі. Яна падышла да дроту і як сагнулася браць, дык яе схапілі і павялі. Яна за дрот працягнула руку. Павезлі яе аж у Барысава. У Барысава, як разаблачылі, што яна грыбы збірала і малазямельная, што мы небагата жылі, на пяць душ чацьвярціна зямлі. Як хлеб канчаўся дык пуд жыта пазычаў сасед Карповіч, мама яму жала. Так пусцілі і яна назад пехатой да дому шла. Гэта я помню.

      Алімпіяда Навойчык:

      Самы ўловісты быў волак. Я нават з мужыком хадзіла лавіць гэту рыбу. Былі дзве палкі, сетка і нацягнуты шнурочак – і ідзеш у раку і ловіш. Яна і ляціць. А адзін раз злавілі не нашу, прышэдшую аднекуль вялікую рыбу – акраз гэтым месцам, дзе вы лодкі збіраеце. Яна як тарганула ў сетку, дык я мужыку і кажу: «Давай на бераг». Вялікая і смачная тая рыба была, але як правільна яе завуць, мы не ведалі; галава і рот у яе быў незычайны. Мусіць, была тая рыба з мора. Цяпер шчупака амаль звялі, і другой рыбы не засталося. А даўней, як не было вадасховішча, сюды ў маі прыходзіла самая смачная рыба – свіння. От укусная рыба! Тут у нас даўней жарствы было многа, дык як яна і ішла касякамі на нераст, дзе жарства і каменьчыкі, дык спадніцамі лавіць можна было. Было і яльца, і шчупака, і плоткі. Смачны быў і мянтуз, але з яго трэба было шкуру здіраць – круга так адрэзаць каля галавы і сцягнуць – а там адно мяска. Лезлі ментузы ў бучы. Я нядаўна буч, зроблены з нітак,


Скачать книгу