Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
ведалі пра невымерную гардыню гэтага горада – стацца ліцвінскай Генуей… Вялікі князь думае, як захаваць сваю дзяржаву, як прымірыцца з братам, як адбіць татараў і русічаў – яму не да выбрыкаў «вольнага места». Успомніце, як Вашая правялебнасць паводзілася мінулым днём, калі добрыя месцічы сабраліся пад гэтым вакном ды пачалі гарлаць сваё «Ганьба!» ды патрабаваць веча! Да таго ж, прыхільнікаў Папы ў горадзе не шмат… Ці не вы мяне прасілі неяк утаймаваць гарлапанаў?

      Біскупа перасмыкнула.

      – Я зусім не ўяўляў, што гэта станецца так… Гэта… больш падобна на жахлівае чараўніцтва.

      Бернацоні раздражнёна запярэчыў:

      – Калі б гэтыя людзі ўжо не мелі ў сабе душэўнай хваробы, ім не пашкодзіла б нішто… І я, не варты, імчаў бы зараз з вамі да Вялікага князя з вялікай ганьбай…

      – Але ў коле апынулася і некалькі нашых вояў!

      Бернацоні холадна ўсміхнуўся:

      – Што ж, небаракам не пашанцавала… Але калі чалавек апынаецца ў нядобры час у нядобрым месцы, хіба і ў гэтым няма праявы Божае волі? Гасподзь разбярэ на Судзе, хто праведны, хто грэшны. І Ён сам выбірае інструменты, якімі выконваецца Ягоная воля. Так што не дратуйце сваё сумленне, Ваша правялебнасць, гэта было неабходна. Падайце знак, каб паставілі вакол пляца варту, абвясціце скокі Божым праклёнам і чакайце.

      Карагод трохі суцішыў рух. Яшчэ некалькі чалавек упала. Мніх заенчыў і паспрабаваў вырвацца з кола… Але зноў ударыў звон, і яму азваліся гадзіннікі ў ратушы – Бернацоні паўсюль вазіў за сабой сваю каштоўную калекцыю, нечуванае цуда для Старавежска. Тут нават на ратушу гадзіннік не сабраліся паставіць, як зрабілі гарадзенцы. Не да гадзіннікаў было гарадской радзе – войны бясконцыя… Толькі адбілі русічаў – татары… Вялікі князь даніны патрабуе, кароль польскі зманьвае да Кароны… Усім патрэбны слаўны Старавежск, усе хочуць садраць з ягонае ратушы белы штандар з чырвоным, нібыта ўзыходзячае сонца, коннікам…

      А ў Бернацоні гадзіннікі, як у каралеўскіх палацах – падобныя да маленькіх храмаў, аздобленых рознымі фігурамі… І цэлых дванаццаць. Тахкаюць, нібыта кузні хохлікаў. Калісьці біскуп не супраць быў адзін займець. Але хіба пражскі прыхадзень падорыць… Не вымяняў і на велізарны аметыст у аправе з белага золата (у біскупа была свая слабасць да прыгожых рэчаў). Але цяпер, калі біскуп ведае моц гэтых гадзіннікаў, нізавошта не згадзіўся б трымаць такі ў сваім доме.

      Між тым небаракі, апантаныя скокамі, нібыта гукі падагналі іх, закруціліся з новай моцай.

      Сонца зусім схавалася за цёмным вострым абрысам царквы. У водблісках вогнішчаў, якія гарэлі на ўсіх кутах пляца, імкліва рухаліся злавесныя цені. Важкі залаты ланцуг, сведчанне доктарскага звання, цьмяна пабліскваў на грудзях княжскага лекара.

      – І колькі гэта будзе доўжыцца? – з роспаччу прамовіў біскуп.

      – Пакуль яны ўсе не памруць, – спакойна адказаў Гервасі.

      – Анэта! Ачніся! Анэ-та!

      Я страсянула галавой, пазбаўляючыся шматкоў жаху. Зноў задрамала на працы. Ну не прывыкла я ўставаць


Скачать книгу