Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
схапіў Зосю ў абдымкі, пан Беларэцкі затрымаў руку збялелай Дароты ў сваёй руцэ…

      Стук у дзверы перабіў шум дажджу і спыніў вар’яцкі танец. Някліканых гасцей было трое. Яны ўвайшлі разам з дажджом, ветрам і трывогай. Вада сцякала па востраверхай шапцы-шлеме галоўнага. Малады твар, шырокі ў выліцах, светлыя прамыя бровы і пагляд чалавека, які не сумняецца, як не створана сумнявацца ружжо за яго плячыма. Двое другіх, адзін у сялянскай світцы, другі ў салдацкім мундзіры са споратымі пагонамі, трымалі ружжы напагатоў, і на тварах іхніх толькі насцярога і боязь… Сумесь, якая робіць людзей забойцамі.

      – Больш у доме нікога няма?

      Зося падскочыла да прыхадня, запунсавеўшы.

      – Прывітанне, таварыш Аляксандр. Госць ледзь заўважна кіўнуў галавою:

      – Добры вечар, таварыш Зося. Ты тут… забаўляешся, гляджу. Андрэй Беларэцкі раптам рассмяяўся. Нядобра рассмяяўся, суха.

      – Малайчына, дзяўчынка. Будзеш камісаршай. Зося з прыкрасцю азірнулася:

      – Ну нашто вы так, пан Беларэцкі.

      – А ў вас, пан, дарэчы, дакументы ёсцека? – зараз жа холадна адгукнуўся Аляксандр, і фалькларыст сцепануўся, як ступіўшы басанож у халодную ваду.

      – Калі вам не брыдка – то пакажу свой пашпарт яшчэ з царскай Расеі,– Беларэцкі пакорпаўся ў кішэнях пінжака, і на свет паказалася пакамечаная паперка.

      Але прыхадні нават не дакрануліся да яе. Аляксандр абвёў светлымі вачыма пакой:

      – У вас тут утульненька… Нават свечкі ёсць. Вунь колькі. А ў горадзе па картках свечкі атрымліваюць.

      – Буржуі…– прабурчэў чалавек у салдацкім шынелі.– У іх тут немавед чаго прыхавана.

      – Заўтра нацыяналізуем, апрыходуем, – раўнадушна прамовіў Аляксандр.

      Зося кінула хуткі вінаваты позірк на сяброўку, але Дарота маўчала, нагнуўшы галаву.

      – А вось ці ёсць тут прыналежныя да контррэвалюцыйнай арганізацыі сацыял-рэвалюцыянераў? – Госці шчыльней узяліся за ружжы, запанавала маўчанне.

      Дарота ўскінула галаву:

      – Тут няма палітыкаў. Мы проста… расказвалі казкі.

      – Ну так, – пацвердзіла Зося, – пан Беларэцкі – прафесар, ён вывучае фальклор… Абрады ўсялякія, легенды. Песні народныя. Гэты хлопец, Ной – мастак, вельмі добры. Дарота – настаўніца, як і я, толькі я прыродазнаўчыя навукі выкладаю, а яна – мовы. А Улад – артыст…

      – Артыст, кажаш? – Аляксандр кіўнуў галавой у бок Улада. – А хіба не ты казала, што ён эсэр?

      – Няпраўда! – голас Зосі задрыжэў і зрабіўся танюткі, як апошні кужаль. – Як ты можаш, Саша… Я табе даверылася… Гэта ж між нас дваіх размова вялася. Расказвала жартуючы… я ж не думала… І не эсэр ён даўно… Так, дзівак, валацуга…

      – А рэвалюцыя жартаў не любіць, – прыхадзень пачаў, здаецца, весяліцца. – Не сцы, Зойка, ворагаў трэ вынішчаць, тады і зажывем у ліманадзе, – і павярнуўся да Улада. – Ну, ты, рукі падымі…

      Двое наставілі на Улада свае ружжы, бразнулі затворы, як магільныя лапаты аб вечка труны. Улад павольна ўзняў рукі. На яго


Скачать книгу