Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
зверху і знутра позлотістые, а к тому налівка з медніцаю сребраные»… Так, гэта наўрад пра той самы кубак… Ага, вось… «Потомкові моему Андрею, естлі ему пан Бог здоровье рачі дать, все іменье мое стоячое, што навечность маю в местском праве в Городеі, Жеславлі…»

      У дзверы кабінета настойліва пагрукалі, ва ўнісон грукату жаласна заверашчаў на стале тэлефон, нібыта нехта наступіў яму на шнур.

      – Я заняты! – раўнуў Корб-Варановіч у шчыліну, якая нясмела пачала ўтварацца між дзвярыма і дзвярным касяком. Хтосьці па той бок дзвярэй спалохана вохнуў, шчыліна знікла. Тэлефон працягваў верашчаць, а тут і мабільнік азваўся «Паланэзам Агінскага», але граф нібыта не чуў, працягваючы ўчытвацца:

      – А гэта дакладна пра наш кубак: «І полову кубка сребного, малюнкамі прыкрашоного, на особлівое захованіе, дзеля того, што кубок той ад продка нашого пана Іосіпа Вороновіча достаеться, і дорожей перлов і золата і перстней са смарагдамі, бо кроў у ім. І другой половы не шукай, пакуль не надарыцца, што пан Іосіп заповедовал і што я тобе, пане Андрей, оповедывал, як ты сыну свойму старейшому оповедуеш, і кубак на алтар цэлы стане тылько з чатырох рук і з одной крыві. Так же опісую пріятелем своім, пану Янові і пану Юркові Мазынам по сту чірвоных золотых… Барва моя люнская, доломаны, і дылеі, і шапкі – служебніком моім. Рызы моі одомашковые і стыхар, і епітрахею на церков Святого Іосіпа».

      Дзверы ізноў рыпнулі…

      – Сказаў жа, заняты – прыйду праз дзесяць хвілінаў, – раўнуў у той бок Корб-Варановіч і вярнуўся да тастамента. А ён сапраўдны дыктатар, запалохаў, відаць, падначаленых так, што па адной масніцы перад ім ходзяць.

      – Далей згадваюцца яшчэ сябры, прыслуга… Міласэрныя ўчынкі… На сірот, удоваў… Гэта прапусцім… «Слугам нашыім Вяжэвічам надалей і павек лес наш вартоваці, і ані з лесу того з іх нікого не згоняці, і ані нічого з маетносці іх не адбіраці, і веры іх не чапаці, у імя святого Юр’я і волі продкове. Пісан у Ройна, року Божаго нароженья тісяча пятьсот пятьдесят шостого, месяца мая осмого дня».

      Граф, узрушаны, як дзіця, якому падарылі замест чаканай машынкі сапраўдны камп’ютар, працягваў разважаць над сакрэтамі тастамента, па-ранейшаму ігнаруючы скаргі тэлефона, да якога далучыўся паланэзам графскі мабільнік. А Арсенія з багавейлівым жахам глядзела на Вячку, страшэнна задаволенага сабой, як цыган, што прадаў за рысака сляпую кабылу. Знайшоў усё-ткі артэфакт для завязкі сюжэта! І прыдбаў яшчэ адну марыянетку. А падрабіць мову дакумента шаснаццатага стагоддзя – яму на раз…

      – Не сумнявайцеся, дакумент сапраўдны! У мяне толькі копія. Дам спасылку на піцерскі архіў, які толькі нядаўна рассакрэцілі, – праверыце, – нібыта адчуў сумненні гераіні аўтар.

      – І што далей? – змрочна прагаварыла Арсенія. – Будзем на кубку гадаць? Закінутыя скарбы шукаць?

      – Беларусы шмат вякоў не могуць адшукаць самі сябе, – загадкава прагаварыў Скрыніч. – Ненавідзяць адно аднаго, знішчаюць адно аднаго, адмаўляюцца


Скачать книгу