Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Читать онлайн книгу.

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк


Скачать книгу
пайшла таксама па Мястэчку вестка пра дзіўную з’яву – каханне. Гаманілі аб ім у цэнтры і на прадмесці, у блоках і маленькіх доміках, на працы і за бестурботным адпачынкам. На пачатку шэптам, сарамліва, а затым уголас, адважна. Тыя, хто ніколі не шукаў кахання, пераклікаліся з тымі, хто згубіў яго. Даводзілі сваю праўду з зацятасцю, як заўсёды, калі чалавек падсвядома разумее памылку і хоча апраўдацца ў ёй – перш за ўсё перад самім сабой. Свет, у звычайныя дні прымушаны чалавечымі кулакамі рухацца наперад, зараз сноўдаў нага за нагой, ішоў па інерцыі, па звычцы, абы сяк-так скарыстаць дораны сабе час. І толькі ў хатку цёткі Любы з раніцы да вечара цягнуліся паломніцтвы. Разглядаючы малюнак на сцяне, мужчыны крадком цмокалі ад захаплення, а жанчыны, ледзь глянуўшы, дэманстратыўна адварочвалі твары. Адыходзячы, сумна ківалі галовамі, паўтараючы ў адзін голас: “Коля, адумайся. Навошта табе гэтае каханне? Ну, сам скажы, навошта яно?”

      Але дзядзька Коля маўчаў. І бабка Сонька знайшла трэцюю шаптуху. “Ратуй, – злажыла рукі на сваіх абымшэлых шчоках. – Ратуй майго Колю!” Шаптуха, для разнастайнасці, вялікімі кравецкімі нажніцамі адчыкнула з дзядзькавай галавы касмыль сівых валасоў, спапяліла іх у полымі грамнічнай свячы, і попел, у суправаджэнні тайных закляццяў, панесла на край Мястэчка, раскінула на чатыры бакі свету. Дзядзька і не здрыгануўся. Адзінае, убачыўшы лязо нажніц, паслаў у пустэчу дыямантавы, халодны позірк. “Зусім як стары пан Драгабыцкі, калі першыя саветы вялі яго пад расстрэл”, – прыпомнілася бабцы Соньцы.

      – Каханне дорыць чалавеку волю, а воля не баіцца смерці, – сказаў дзядзька Коля. Ягоныя думкі перасякалі мяжу краіны, даступнай цётцы Любе і ўсім астатнім жыхарам Мястэчка.

      – Люба, каханне – гэта чалавечая хвароба, і ніякая сіла не вылечыць яе, апроч чалавека. Усёткі шукай Зэніка, – адчайным, пазбаўленым надзеі голасам сказала бабка Сонька.

      Ноччу сасніўся цётцы маэстра Зэнік. Стаяў на высокай да хмарын драбіне і размалёўваў неба ў блакітную кветку. Гэтая кветка, агромная, пялёсткамі краналася гарызонту, а зялёным сцяблом знікала ў расхлістанай майскім ветрам бутэльцы Белавежскай пушчы. Пад драбінай стаяў дзядзька Коля і клікаў незнаёмую прыгажуню. Сон дэфармаваў яе імя, загартаў у бяздонне начных басаў. Цётка Люба, напружваючы слых да межаў магчымага, не здолела яго зразумець. А потым краявід запоўніўся імглой. Белая імгла – як звычайна ў снах – з’яўляецца з нябыту, прымае любыя формы і імёны – так і цяпер выйшла з ніадкуль, разгарнулася над пушчай, пераўтварылася ў постаць прыгожай незнаёмкі. “Хадзі!” – дзядзька Коля паўтарыў імя прыгажуні. Прыгажуня пачула кліч, пераступаючы доўгімі нагамі вяршыні дубоў і соснаў, пабегла яму насустрач. “Стойце!” – бязгучным голасам закрычала цётка Люба, але яны не чулі, не спыніліся. Нават у заблытанай ірацыянальнасці сна цётка Люба зразумела: вось яны з дзядзькам Колем апынуліся раптам па розных баках сна, а, мабыць, і явы, і сцежкі іх разыходзяцца на век вечны.

      Найбліжэйшай раніцай, памаліўшыся прасвятой Багародзіцы, папрасіўшы


Скачать книгу