Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Читать онлайн книгу.

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк


Скачать книгу
марозікам. З неба на зямлю перасыпаўся дыямантавы іней. Побач прабягалі людзі, хутка, скарачаючы да мінімуму дыстанцыю паміж цеплынёй дамоў і неадкладнымі справамі. Але вонкавы свет не меў ніякага значэння. Була чакаў свой лёс спакойна, не хвалюючыся, не правяраючы гадзіннік кожныя дзесяць хвілін. Так чакае прыходу Месіі бязгрэшны, перакананы ў светлай будучыні чалавек, бо калі і не адкрыюць яму дзверы ў бар “Сонейка”, адчыняць іх у чыстае неба.

      Наведаўшы Мястэчка – няхай сабе нават выпадкова або з цікавасці да белавежскіх зуброў, – зайдзіце таксама і на праваслаўныя могілкі. З галоўнай брамы вазьміце кірунак на маленькую, драўляную царкоўку. За царкоўкай павярніце налева і шыбуйце аж да сцяны пушчы, што драпежнымі кіпцюрамі дубоў і ялін падкопваецца пад могілкавы мур. Там сустрэнеце Булу. Пакуль ён трапіў у найсмутнейшы закутак Мястэчка, адляжаў побач з барам “Сонейка” доўгую студзеньскую ноч. Напэўна, сніўся яму самы прыгожы мяч, забіты найлепшаму ў свеце варатару, бо калі на досвітку тоўсты, бы мартэн, міліцыянер Чарнейка разгарнуў блакітную снежную фальгу, Була зірнуў на свет доўгай, светлай усмешкай. Побач з Булам пад адным помнікам спачывае малы Сашка. Іх помнік стандартны, не большы і не меншы за астатнія. Кажуць, смерць раўняе ўсіх людзей.

      Валодзя

      З таго дня Валодзя Іванюк, калі ён упершыню паддаўся сумненням, ці ў ягоных вачах ёсць, прынамсі, адна іскрынка ад вачэй старога Уладзіміра Іванюка, часцей пачаў гасцяваць у сшытках, запісаных доўгімі дзесяцігоддзямі. Гартаў старонкі, перачытваў асобныя словы і радкі. На адных радках ягоны твар закрывала чорная хмара, на іншых вусны расхіляліся ва ўсмешцы, яшчэ якія пераскокваў абыякава, не паглыбляючыся ў нутро літар. Часам заходзіўся гучным рогатам. Тады бесцырымонна вырываў лісток і кідаў яго ў печ. “Дурніца якаясь. Так не было, бо не магло так быць. Няўжо гэта я запісваў?” – папракаў сваю маладую наіўнасць.

      Вечарамі на доўгія хвіліны ён спыняўся каля люстэрка. Абмацваў пальцамі нос, шчокі, вусны. Абапіраючы падбародак на ўказальны палец, нерухомеў у саноўнай позе. “Напэўна ж не абыхто я. Такі твар не даюць першаму сустрэчнаму”, – сумненні падступалі хвалямі і прымушалі яшчэ глыбей зазіраць у сябе. І чым далей у сябе заходзіў, тым больш пытанняў выносіў, вяртаючыся назад. Часам сустракаўся ў люстры з тварамі братоў. Былі звычайныя, будзёныя, як і ўсе астатнія ў Мястэчку. “Чаму такая вялікая розніца між намі?” – здзіўляўся.

      Аднойчы вечарам, калі зайшла да нас бабка Сонька, Валодзя спытаў, быццам мімаходам, не зводзячы вачэй з шкляной роўнядзі: – Мама, а які быў пан Драгабыцкі?

      – Пан Драгабыцкі?.. – не адразу зразумела, пра што яе пытаюць. – Ах, пан Драгабыцкі… Працаваў там твой бацька. Фурманіў, пакуль не пажаніліся мы. А пан аказаўся нядрэнны, нават ялавіцу не пашкадаваў яму на добры пачатак. Госпадзі, як даўно ўсё тое…

      Шукаючы шлях да сябе сапраўднага, Валодзя забягаў у старыя фатаграфіі. Было іх няшмат і, кпінай лёсу, самая зараз важная, самая жаданая канула,


Скачать книгу