Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Читать онлайн книгу.

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк


Скачать книгу
выходзіў з люстра, асцярожна зачыняў за сабой шкляныя дзверы, садзіўся ў брычку.

      I ехалi – у лес, у поле… А таксама на рэчку. У апошняе лета туды якраз часцей. За Старыной, за мосцiкам, не даходзячы да пушчы, рэчка запавольвае крок, прыпыняецца шматлiкiмi паваротамi, утульваецца ў ляшчыны, калiны, дзiкiя парэчкi. У такiм вось месцы сустракаецца пан Стасiнак з Сонькай. Сонька заўжды з'яўляецца першая. Распранаецца, заходзіць у рэчку, летняй вадой змывае стому прамінулага дня. Ад сонца, што какетліва ападае ў абдымкі гарызонту, яе аголенае цела наліваецца колерам маладой медзі і спружыністасцю царкоўнага звона. Пан Стасінак падкрадваецца да Сонькі, агортвае спiну, а яна, бы срэбная ртуць, выкоўзваецца з ягоных абдымкаў, абарочваецца, жыватом утульваецца ў ягоны жывот, запускае пальцы ў густую чупрыну i калышацца – унiз i ўверх, унiз i ўверх, аж рэчка, чырвоная вечаровым сорамам, выходзiць з берагоў.

      Калі сонца дашчэнту згасае, фурман Уладзімір разгортвае ляшчынавы змрок. I не цiкавасць, а празаiчны абавязак кiруе ягонымi рукамi. Мабыць, спынiлася хiстанне летнiх хваляў, мабыць, час закладаць Султана ды вяртацца ў двор. I праўда, рэчка варочаецца ў свае натуральныя берагі, панiч Стасiнак выбiраецца з зялёнага кустоўя. Стомленым жэстам супакойвае расчохраныя, мокрыя валасы.

      – Эх, жанчыны. Якi ж у мяне клопат зза iх. Але ж абы адно такiя праблемы, – усмiхаецца, усаджваецца ў брычку. – А ты, Уладзімір, ведаеш, што такое жанчына?

      Фурман маўчыць, сочыць за сцежкай, што зiгзагам заходзiць у сырыя вальшыны. На ўзгорку, калi ўжо колы замацуюцца на цвёрдым грунце, цмокне на Султана, таргане ляйчыну, па звычцы больш, бо Султан, не раз i не два разы змерыўшы гэты шлях, паспеў запiсаць у сваю конскую памяць усе неабходныя знакi, што кiруюць у цёплую стайню. За ўзгоркам зверне направа, стукне капытамi аб драўляны мосцiк на Палiчнай, пераскочыць дваццаць сонных домiкаў Старыны, карчму Ёшкi на скрыжаваннi Камянецкага i Баранавiцкага гасцiнцаў. Яшчэ кiламетр сасняку, а затым ужо агароды i шырокi дзядзiнец двара.

      – А ведаеш, Уладзімір? Заўтра мы на рэчку не паедзем, – адзываецца панiч. – І паслязаўтра таксама не. А Соньку ўладкаваць трэба. Кажа, дзiця ў яе будзе. Замуж аддаць, бо які тут іншы выхад? Уладзімір?! Падкажы якому кавалеру на вёсцы. Абы не п’янiца ды не гультай, то i кароўку знойдзем, i жыта цэнтнераў пяць дакiнем. Няхай Сонька мае… А можа, ты сам скарыстаеш? Сонька, кажу табе, не дзеўка, а жывы агонь.

      Брычка паглыбляецца ў сосны, маўклiва ўтуленыя адна ў адну на прыход ночы. Колы стукаюць па хрыбтах каранёў, што здрамнулi пад зямлёй. Чуйна спяць каранi, у кожны момант яны гатовыя падняцца, кiнуцца ў зялёную гонку. Бо адно на хвiлiну расступiўся тут лес – каб чалавек, які iдзе гэтай сцежкай ці едзе ў брычцы, змог зазiрнуць у рэчку зор, пастаўленую ў берагі, вызначаныя сасновымi вяршынямi.

      – Складаныя бываюць лёсы людзей, – сказаў аднойчы маёй маці Стэфаніі мой бацька Валодзя. – Хто мы? Адкуль прыйшлі на свет? Жывем сваім жыццём ці чыімсьці чужым, крадзеным? А ці мае яно сэнс? І ці сапраўднае такое жыццё?

      Стэфа глядзела на яго,


Скачать книгу