Палескія рабінзоны. Янка Маўр

Читать онлайн книгу.

Палескія рабінзоны - Янка Маўр


Скачать книгу
крыкнуў Мірон. – Дай лепш буду я, а ты адпачні.

      – Паглядзім, – усміхнуўся Віктар і аддаў вясло.

      Мірон асцярожна, але цвёрда прыладзіўся на каленях і пачаў веславаць.

      – Ну, і якая ж розніца? – засмяяўся Віктар, – Ты на каленях стаіш нават вышэй, як я на нагах.

      – Розніца ёсць, – сур'ёзна адказаў Мірон. – Цэнтр цяжару ніжэй, калі памятаеш фізіку.

      – Наўрад ці сам ты ведаеш, дзе ў цябе цэнтр цяжару, – нездаволена буркнуў Віктар.

      Асцярожна, мерна і моцна гроб Мірон, і човен пасоўваўся досыць шпарка. Вось наблізіліся першыя кусты, часам сухі чаротнік вытыркаўся з-пад вады: значыцца, скончылася возера і пачаўся бераг. Але праз некаторы час зноў выехалі ў другое, меншае возера.

      – Бач, як яно тут – па некалькі азёраў ідзе, – заўважыў Віктар.

      – Гэта яшчэ невядома. А можа, гэта толькі балота? Хто яго цяпер разбярэ? – сказаў Мірон.

      Нейкі белаваты струмень, нібы рака, перасек ім дарогу і пачаў адносіць човен убок. Мірон упарта стаў з ім змагацца.

      – Сцеражыся! – раптам крыкнуў Віктар.

      На іх нёсся вялізны, рагаты корч. Сутычка была немінучая: праскочыць з такім нязграбным чоўнам было ўжо нельга.

      – Кладзіся! – крыкнуў Мірон і сам прыціснуўся да дна.

      Потым працягнуў наперад вясло, упёрся ў корч і паступова пачаў паслабляць руку, каб зменшыць штуршок. Корч не стукнуўся аб човен, але затое яны сашчапіліся і далей паплылі ўжо абодва разам.

      – Вось прынесла яго ліха на нашу галаву! – злаваў Віктар. – Як жа цяпер ад яго адчапіцца?

      – Пачакай, не гарачыся толькі, адчэпімся, – спакойна сказаў Мірон і паступова, павольна вызваліў човен.

      Мінулі азярцо, зноў пайшлі кусты. Часам яны здаваліся астравамі, а калі човен пад'язджаў бліжэй, то мог праехаць праз іх проста па вадзе. Трапляліся і больш вялікія дрэвы: бярэзінкі, алешыны, нават елкі.

      Наперадзе, ужо недалёка, вызначаўся густы, сіні бор.

      – А ён, здаецца, стаіць высока, на сухім месцы, – сказаў Віктар і ціхенька ўстаў, каб паглядзець. – Хочацца ногі выпрастаць, здранцвелі зусім.

      – Ды пачакай ты, не ўставай, зараз прыедзем, – сказаў Мірон, але і сам не ўтрымаўся, прыпыніўся і пачаў прыглядацца.

      – Здаецца, там нібы пясчаны ўзгорак відаць, – прамовіў ён, гледзячы з-пад рукі.

      А човен тым часам наехаў на вір. Не паспелі хлопцы звярнуць на яго ўвагу, як ён панёс іх убок і стукнуў аб альховае дрэва. Штуршок быў невялікі, і нічога б не здарылася, каб абодва хлопцы сядзелі на дне. А цяпер – Віктар адразу паляцеў у ваду, пад алешыну.

      – У-ух! – крыкнуў ён не то ад жаху, не то ад неспадзеўкі, не то ад холаду. Мусіць, ад усяго разам.

      А човен ад яго руху так захістаўся ды закруціўся, што Мірон ледзь уседзеў, ухапіўшыся рукамі за бакі яго. Але пры гэтым ён выпусціў з рук вясло. Струмень падхапіў бездапаможны човен і панёс яго далей, да другой алешыны. Падплываючы да яе, Мірон перахіліўся цераз борт і ўчапіўся рукамі за галіну. Тут ён адчуў, што човен нібы выслізгвае з-пад яго. Трымаючыся за галіну бадай што над вадой, Мірон стараўся падцягнуць да


Скачать книгу