Хаціна. Дмитрий Максимович Акулич
Читать онлайн книгу.знікне і пакіне маладога хлопца ў поўнай цемры. І ў гэтае імгненне, калі Алесь яшчэ стаяў недалёка ад траншэі, здалёк, нечакана пачуўся адзіночны стрэл, які яшчэ больш азмрочыў дух хлопца. А затым з левага боку пачулася кулямётная чарга і ў бок напалоханага салдата паляцелі кулі, якія свяціліся ў цемры. З назапашанай злосцю і з вялікім страхам, у секунду небяспекі хлопец зрабіў некалькі хуткіх крокаў наперад. Ён не чуў, як аб цвёрдую паверхню біліся кулі, як яны злосна свісталі вакол яго цела: шумеў дождж, шумеў капюшон на галаве, шумела сэрца. Калі ж яшчэ з большай сілай загрукатаў кулямёт, Алесь стаў хутка бегчы наперад, амаль не бачачы нічога перад сабой. Спатыкаўся, стукаўся і падаў. Хутка ўставаў. Неакуратна перабіраў ногі ў палохаючай начной цемры. Бег да таго часу, пакуль не ўпёрся ў паўразбураны будынак, у яго ацалелую частку першага паверха. Алесь схаваўся тут, у цёмным куце пад плітой, што калісьці падзяляла першы і другі паверх, а цяпер схілілася: адзін край да падлогі, а другі трымаўся за сцяну. Хлопец відавочна не хаваўся ад моцнага дажджу, які не пераставаў паліваць разбураны горад. Алесь баяўся жахлівай ночы і варожых куль. Некалькі гадзін праведзеных тут сталі для яго катаваннем. Прыціснуўшы калені да сябе, перакуліўшы капюшон плашча за спіну, радавы падоўгу ціха сядзеў і ўслухоўваўся ў кожны шоргат, у кожнае дакрананне кропель да бетону, глебы. Ён чуў незнаёмую гаворку, павольны тупат чаравікоў. Салдаты праходзілі побач. Яны, як паляўнічыя, якія вось-вось знойдуць загнанага ў вугал спалоханага звера. Хлопец упершыню ў сваім жыцці трымаў у руках аўтамат і ў той момант ён моцна трымаў яго перад сабой. Алесь рэзка круціў галавой па баках і страшна ўяўляў сабе, як яго знойдуць, як першым падзе гарачая гільза з чужой зброі. Паступова крокі і шэпт салдат згасалі, усе чалавечыя гукі павольна аддаляліся ад яго. Хлопец яшчэ доўга сядзеў у халодным поце. Яму здавалася, што яго атачылі ворагі і чакаюць, калі ж ён сам выйдзе з цёмнага кута.
За гадзіну непагадзі ўся паверхня астыла, злёгку падзьмула халодным паветрам. А праз гадзіну, праз шэрыя аблокі пачало цьмяна прабівацца святло круглага месяца, які адкрываў змрочны вясновы страх вайны.
Пасля Алесь хвалююча і аглядаюча, не спяшаючыся адважыўся выйсці з-пад жалезабетоннай пліты. Час сядзець і чакаць для яго скончыўся. Ён рызыкоўна паспяшаўся ісці далей. Нявопытны салдат, як дзіця з хмурным тварам, працягваў прабірацца наперад. Цвёрдая падэшва ступала то на жалеза з бетонам, то на мяккую і цвёрдую глебу, то на дробныя лужыны. Алесь абыходзіў застылыя целы людзей. Ён ішоў без усялякіх дакладных каардынатаў, спадзяваўся толькі на сваю зрокавую памяць. Бо ў момант скачка ён бачыў толькі чырвоны дах будынка і тады, у галаве, ён маляваў сабе адлегласць, запамінаў, у якім жа баку знаходзілася ад яго кропка збору. Па-ранейшаму ў галаве круціліся розныя думкі: ад няўдалага завяршэння шляху, да хуткага вяртання да дому; ад сям'і, да смерці. Ён часта азіраўся назад, каб даведацца, ці няма за ім варожых салдат. Вакол без краю цягнецца