Хаціна. Дмитрий Максимович Акулич

Читать онлайн книгу.

Хаціна - Дмитрий Максимович Акулич


Скачать книгу
Калі ж дзяўчына адвярнулася і павярнулася ў бок драўлянай хаты, робячы павольныя крокі, з Алеся спала ўся задуменнасць і зачараванасць. Ён заўважыў, што на тонкай светлай шыі дзяўчыны не было ніякага чырвона-зялёнага бранзалета. Яна смела хадзіла па вуліцы.

      Наперадзе, на адлегласці шасці хат, з-за зеляніны паказаліся ўзброеныя людзі. Яны беглі да Алеся. Даносіўся надыходзячы глухі гул штурмавых нябесных машын. І, павярнуўшы галаву да дзяўчыны, хлопец не стрымаўся і хутка прамовіў:

      – Пачакай. Не сыходзь! Дапамажы мне! – ціхім голасам, заварушыў тонкімі вуснамі Алесь.

      Незнаёмка не пачула яго слоў і хлопец, робячы крокі ў яе бок, зноў паспрабаваў зачапіць яе ўвагу.

      – Дзяўчына? Стойце!

      Яна спынілася ля самых уваходных дзвярэй драўлянай хаты, прыпадняла на ўзровень галавы шэра-залаты прамавугольны прадмет, які несла з сабой. Затым, дзяўчына дакранулася да яго кончыкамі пальцаў свабоднай далоні. І, быццам гуляючы на клавішах, яна запусціла невядомы Алесю прадмет. Унутры празрыстай скрыначкі зайгралі, забегалі залатыя шарыкі. Тады яна прымацавала на дзверы гэтае вынаходства. Адчыніла ўваходныя драўляныя дзверы, а затым, зірнуўшы на хлопца, вымавіла:

      – Я ведаю, каго ты шукаеш…але табе пара дадому. – мілым, звонкім голасам сказала дзяўчына. – Эй, новенькі, салдаты ідуць за табой! Калі хочаш выжыць, то шустрэй за мной. І мы яшчэ ўбачымся…і дакладна, гэта не сон!

      Яна зайшла ў хату, закрыўшы за сабой дзверы. Электронны прадмет, што быў прылеплены на дзвярах, мігцеў жоўтым святлом. Унутры застаўся лётаць толькі адзін шарык.

      Алесь, ад усіх дзівосных здарэнняў, павялічыў свой крок і пабег за дзяўчынай. Калі ж ён моцна схапіўся за дзвярную ручку і адчыніў дзверы, ён не разважаючы пераступіў парог. І тут жа магічны прадмет перанёс хлопца ў бетонны падвал свайго сямейнага дома. Хлопец забег у яго, быццам працягваў уваходзіць у хату, быццам крочыў за той незнаёмкай. І, на хуткім хаду, ён урэзаўся, уткнуўшыся ў паліцы. Затым схапіўся за твар. Стукнуўшыся, лёгкі боль спыніў яго. Алесь хутка развярнуўся і падышоў да сцяны, трымаючыся за лоб ад болю. Шэрая сцяна была па-ранейшаму ўпрыгожана белымі надпісамі. Алесь прыціснуўся спіной да яе, прыбраў далонь з ілба і прысеў, сагнуўшы калені. Тады ж ён зноў убачыў на падлозе раскіданыя два пакінутых залатых шара. Алесь у поўнай цішыні сядзеў перад прадметамі. Ён думаў пра тое, ці было гэта ўсё рэальным ці не, што ж на самай справе здарылася з ім за гэты кароткі час і ці было гэта фантазіяй сну ці ж нейкая навуковая бацькоўская распрацоўка?

      Алесь Траўнік зноў сваімі моцнымі пальцамі злёгку крануў адзін з шароў. Адкаціў яго ад сябе. Хлопец доўга сядзеў і прыслухоўваўся да тужлівай цішыні. Баяўся ўзяць у рукі шар. І ў гэты момант, у адзін час, наверсе пачуўся выразны гучны стук. Алесь тузануўся ўсім целам, неспадзявана штурхнуў шар, а затым прыціснуў правую руку да сябе, адчуў мяккасць світэра. Адцягнуўся ад памутнення. Яго цешыла, што на ім не было старой кашулі. І пазіраючы на выхад, хлопец устаў у поўны


Скачать книгу