Хаціна. Дмитрий Максимович Акулич

Читать онлайн книгу.

Хаціна - Дмитрий Максимович Акулич


Скачать книгу
правай рукі крануў метку «х». У гэты момант Алесь адчуў мімалётны боль. Вострая іголка, што вылезла з цэнтра перасячэння двух кароткіх ліній прама з сярэдзіны знака, імгненна пракалола скуру, праліў толькі кроплю крыві. Алесь хутка выпрастаў параненую далонь, зірнуў на палец. На яго вачах крывяная кропка згарнулася, рана знікла, не пакінуўшы і следу. А на шары цёмна-чырвоная вадкасць заліла сабой западзіны адзнакі «х» і застыла ў ёй.

      У гэты позні вечар, які пераходзіў у ноч, твар хлопца быў нячулым, а сэрца бегла марафон. І праз адну долю секунды, шар ператварыўся ў маланкавы жоўты выбліск, пасля якога, цела Алеся ўміг выпарылася, знікла з падвалу.

      3.

      Залаты шар імгненна перанёс Алеся на іншы бок. Не зрабіўшы першы крок, хлопец стаяў на драўлянай падлозе і імгненна замёр з працягнутай рукой. Быццам трымаў у далоні шар, якога ўжо не было ў руцэ. Нешта спыніла хлопца, перахапіла яго хуткае дыханне. Апынуўшыся ў невялікім светлым памяшканні, хлопец адразу ж павярнуўся, паглядзеў сабе за спіну. За ім цяпер стаяла без ваконная сцяна з тоўстых свежых бярвенняў. Бацькоўскі падвал бясследна знік. Алесь быў разгублены, спалоханы, не разумеў, дзе ён знаходзіцца. І адчуваючы лёгкі дыскамфорт у галаве, ён не прамовіў ні слова. Што ж адбылося з ім за імгненне часу? Гэта толькі трэба было даведацца Алесю.

      У цёплым памяшканні было мала мэблі: адна лаўка, ды доўгі стол. Алесь аглядаўся, а думкі ў галаве блыталіся і не пакідалі яго ў спакоі. Думкі, быццам хаос незвязаных слоў, што шукаюць сваё месца, пакуль ён прыбываў у новым свеце. Перад ім, на лаве, за белым накрытым сталом сядзеў малады рудавалосы юнак, у чыстай белай кашулі, у шырокіх шэрых нагавіцах і ў лапцях. З выгляду, гадоў яму было дзесьці пятнаццаць. На яго далікатнай шыі свабодна вісеў чырвона-зялёны бранзалет, які быў не таўсцей паказальнага пальца хлапчука. Юнец трымаў у руцэ драўляную лыжку і, не заўважаючы Алеся, звонка хлюпаў боршч. За спіной хлапчука было квадратнае акно, якое ўпускала ў памяшканне мяккае святло. Па краях вісеў бел-чырвоны цюль. Алесю было відаць як за акном у двары стаяў чорны конь, а каля яе маячыў нейкі стары. Алесь, з хвіліну, моўчкі стаяў у пакоі. Галава па-ранейшаму налівалася цяжарам, усё павольна плыло каля яго.

      У пабудове пахла свежай драўнінай, лётала пара маленькіх чорных мух. Было цёпла, утульна і чыста.

      Калі ж у пакой увайшла нізкарослая тоўстая бабулька, сапучы сваім тонкім носам, Алесь тут жа заварушыўся, апусціў правую руку. Затым ён зрабіў крок назад, прыціснуўся спіной да сцяны і паглядзеў на яе маршчыністы твар. Пажылая жанчына была прыгожа апранутая: бел-чырвоныя ўзоры ўпрыгожвалі шэрае ўбранне, на галаве была чырвоная хустка. Яе кароткую старую шыю атачаў такі ж чырвона-зялёны лёгкі бранзалет, што быў на юнаку. Бабулька трымала ў руках свежы, толькі што выпечаны хлеб, падносіла яго да стала. У тую ж секунду, яна, краем вока, заўважыла чалавечы цень і імгненна павярнулася.

      – Ой! Ох! – ад спалоху, гучна застагнала старая.

      Яна


Скачать книгу