Албанскае танга. Вінцэсь Мудроў

Читать онлайн книгу.

Албанскае танга - Вінцэсь Мудроў


Скачать книгу
кірнуўшы ў сваім былым клясе, пабег па лесьвіцы ды так шпарка, што праскочыў першы паверх і па інэрцыі рынуў далей – у цёмны закутак, дзе прыбіральшчыцы захоўваюць сваё начыньне. Грымнуў там швабрамі ды вёдрамі, паваліўся і ўстаць ужо не здолеў. Так і заснуў, пад галаву мокрыя анучы падклаўшы. Сярод ночы прачнуўся, пайшоў у прыбіральню і так напужаў вахцёрку, што тая потым пачала заікацца…

      – Што робяць, сволачы, – перарывае думкі сьцішаны бацькавы голас. – Свалачамі бацька называе чэхаў, пра якіх дзень да ночы распавядаюць замежныя радыёстанцыі.

      Я прыслухоўваюся, але нічога ня чую, апроч дакучлівага зумканьня глушылак.

      – Ма! – клічу я маці, якая ўжо сьцішылася ў спальні.

      – Ну што табе?!

      – А праўда, што напачатку вайны ніхто за савецкую ўладу ваяваць не хацеў?

      Я пытаюся маці, але ў адказ чую незадаволеную бацькаву кашляніну. Адхінуўшыся ад прыймача, бацька глядзіць у мой бок.

      – Хто табе такое сказаў?

      – Мішкава бабця.

      – Гэта тая… дзевяностагадовая? Зусім старая з глузду зьехала, – бацька аддзімаецца і двума пяцярнямі прылашчвае валасы на галаве – заўсёды так робіць калі хвалюецца. – Ты ж глядзі, нікому не пераказвай гэтую брахню.

      – Якую брахню! – гэта ўжо маці прыспаным голасам азываецца са спальні. – Я сама бачыла тых салдат. Цэлы тыдзень міма нашай хаты ішлі. Брудныя, галодныя, страшныя… «Усё, – казалі, – больш ні сталінятаў, ні калгасаў ня будзе… ідзем дахаты».

      – Яшчэ адзін Дубчак знайшоўся… Што ты сыну антысаветчыну пляцеш? Хочаш каб і у нас тут, як у Чэхаславакіі, контррэвалюцыя паднялася?

      – Божухна, які дурны! – апалым голасам выдыхае маці.

      Бацька яшчэ хвіліну шнарыць па этэры, потым сунецца на кухню і ўжо адтуль гукае:

      – Ты свайго брата-паэта згадай! Дабалбочацеся, што і за вамі прыдуць!

      Я ляжу з заплюшчанымі вачыма, слухаю, як бацька скрабе лыжкай, вычэрпваючы з рандолі рэшткі грэцкай кашы, і бачу асьветленае вакно і пахілую постаць вахцёркі.

      – Ма!

      – Ты дасі мне сёньня спаць? – маці рыпае спружынамі матрацу, – мне ўставаць а шостай. – Маці працуе мэдсястрой у паліклініцы і ўстае зь цёмнага рана.

      – А чаму старыя цёткі вахцёркамі працуюць? Ім што, пэнсіі не хапае?

      – Пражывеш ты… на калгасную пэнсію…

      Маці зморана ўздыхае і народжаны тым уздыхам непрыемны скразьнячок кранае душу.

      … Летась мы ўсім клясам езьдзілі ў Маскву. Цэлымі днямі цягаліся па сталіцы, а ўноч спалі на матах у адной з тамтэйшых школ. Школа была старая, ці не дарэвалюцыйнай пабудовы. Аднае ночы мы зь Мішкам раздурэлі, не давалі нікому спаць, клясная нас і выставіла ў калідор. Селі ў цёмным калідоры на лаву, прыслухаліся і дурыкі вомігам выпетрыліся з галоваў. Нам падалося, што там, на верхнім паверсе, нехта ёсьць, нехта сьцішана ходзіць па рыплівай падлозе. Крокі былі ледзь чутныя, але вось памацнелі, гулка азваліся на лесьвічнай пляцоўцы, а калі зашоргалі па сходах, мы з Мішкам рынулі ў спартзалю, дзе спалі аднаклясьнікі, леглі на свае маты, з галавой накрыліся


Скачать книгу