Аб вечным. Запіскі эзатэрыка. АлёнКа

Читать онлайн книгу.

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - АлёнКа


Скачать книгу
Я нават адважуся выказаць меркаванне, што яны былі закаханыя ў сваіх кавалераў. Аднак, ні адна, ні другая не выйшла замуж за каханага. Залётнік старэйшай дачкі надта доўга цягнуў з прапановай, у выніку чаго яна не дачакалася і прыняла прапанову іншага. Малодшая паслухалася парады бацькоў і абрала сабе ў спадарожнікі жыцця больш перспектыўнага жаніха. У хуткім часе пасля замужжа абедзвюм жанчынам выдалілі жоўчны (разам з накопленымі там камянямі, зразумела, і таму што гэтыя камяні, у адрозненне ад бабульчыных, іх непакоілі). Што такое боль ад рухаючыхся ў распаленым органе камянёў давялося зведаць і бабульчынай унучцы (дачцэ малодшай сястры, назавем яе Алесяй): упершыню яшчэ падчас свайго няўдалага замужжа, і ва ўсю моц крыху больш чым праз паўгода пасля разводу (калі яна цалкам асэнсавала незваротнасць дарэмна змарнаваных год). Жанчына адмовілася ад аперацыі, бо к гэтаму часу ўжо добра разумела, што за ўсе тыя памылкі, за якія не разлічыцца сама, па рахунку заплаціць яе дачка. Дзеля яе шчасця (і здароўя) Алеся была гатовая вытрымаць гэты пякельны боль столькі разоў, колькі будзе патрэбна. Больш не спатрэбілася. Жоўчны перастаў яе непакоіць з таго часу, як прабачыла сабе і былому мужу гады, пражытыя ў небыцці.

      Дарэчы, да выраджэння. Усе не вырашаныя праблемы маюць тэндэнцыю назапашвацца ад пакалення да пакалення. Вынікам паспяхова праведзенай аперацыі па выдаленні жоўчнага стала тое, што старэйшая сястра нарадзіла мёртвую дзяўчынку, і зараз у яе няма дачок, толькі сыны.

      Для чаго я прывяла гэты прыклад? Бацькі, зразумейце, усе тыя праблемы, якія не вырашыце самі, і ўсе хваробы, не вылечаныя вамі (без дапамогі скальпеля хірурга – гэта не выхад!), вы аўтаматычна скідваеце на сваіх дзяцей. Вазьміцеся за розум – тыя, каму яшчэ не позна.

      Хірургічнае ўмяшанне не з'яўляецца выйсцем таму, што не вырашае праблемы. Зрабіўшы ў дваццаць год, па маладосці і па дурасці, лазерную карэкцыю зроку, Алеся ў якасці пабочнага эфекту дасягнула гэтым толькі таго, што яе дачка ў дзесяць год пачала страчваць свой. Маці жанчыны, дарэчы, таксама носіць акуляры. Падставы для нежадання ясна бачыць тое, што адбываецца ў наваколлі ў іх у трох розныя, але на выніку гэта ніяк не адбіваецца.

      Ад жаночых хвароб – доля ўсіх моцных жанчын – Алесю пазбавіў развод. Яе маці стаць слабай цяпер ужо не дазволіць прывыкшы за столькі год быць за ёй нібы за каменнай сцяной бацька, разводзіцца ў іх узросце смешна, таму…

      Агаворачка. Калі ты маеш пэўныя жаночыя праблемы і пры гэтым працуеш з дзецьмі (настаўніца, выхавацельніца, нянечка), твая задача – навучыцца іх любіць. Прафесія, наследуемая з пакалення ў пакаленне – зусім не добрая рэч, а вынік дасюль не аддадзенага кармічнага доўгу. Маці-настаўніца не выканала наканаванае, дачка не да канца справілася з пастаўленай Госпадам мэтай, што ж, адпрацуе ўнучка.

      Управіць пазваночнік, сапсаваны прымусовай неабходнасцю альбо мець на ўтрыманні сям’ю, альбо вырашаць нейкія бытавыя пытанні, у нашым выпадку гэты лёс выпаў


Скачать книгу