Аб вечным. Запіскі эзатэрыка. АлёнКа

Читать онлайн книгу.

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - АлёнКа


Скачать книгу
нагрэтага за дзень сонцам муру. (Правай рукі – значыць, рухаюся па ходу гадзінніка, адзначыла пра сябе). Сцяна пачала закругляцца; прайшоўшы больш за палову адлегласці, зразумела, што маё прошлае надзейна пахавана дзесьці там, у цэнтры акружнасці. Як-жа туды пранікнуць? З кожнай хвілінай растае надзея: мне згадвалася, што сцяна будзе ўяўляць сабою прамавугольнік n х k, абкружыў каторы і – на табе, глядзі не хачу найцікавейшы з гістарычных фільмаў, які толькі можа быць даступны ўвазе чалавека – кіно пра сябе. А тут акружнасць. Вось яно! Уваход!!! Невялічкая на гэты раз сапраўды прамавугольная адтуліна х b. Я знайшла яго… ледзь не апрытомнела. Крок уперад, адзін, другі. І раптам з'явілась адчуванне, што мяне засмоктвае кудысь. Некуды ўнутр гэтага белага кольца. Потым, пасля руху па спіралі, вельмі хуткага, нечакана адчула, што я – гэта не я, а нехта, нейкая жывёла. Я была ўнутры гэтай жывёлы, я была ім – гэтым зверам. Бачыла навакольны свет яго вачыма. Вакол вачэй калыхалісь ад золкага восеньскага ветру шарсцінкі. Цела я бачыць не магла – люстэрка ў лесе не было, але адчувала, што трывала стаю чатырма лапамі на сухой апалай лістоце на ўзлессі. Я была насцярожана, да чагосьці прыслухоўвалася, ледзь прыкметна прынюхвалася да пахаў, даносячыхся з вёскі, і прэласці. Я – драпежнік. Воўк. Не, ваўчыца. Я пачувала сябе менавіта адзінокай, шмат чаго пабачыўшай і перажыўшай на сваім не надта доўгім вяку, рана пасівелай ваўчыцай».

      Іншы выпадак. Аб нечым задумалася: ляжу, гляджу ў прастору, позірк у мяне ў такія выпадкі бывае, што называецца, цяжкі, пранізлівы. Ведаю аб гэтым, таму стараюся не глядзець так на людзей – перш чым узвесці на каго-небудзь вочы, заўсёды на хвіліну закрываю іх, разбаўляю канцэнтрацыю позірку дабрынёй альбо любоўю і тады ўжо гляджу іншаму чалавеку ў твар. Так раблю, каб неўзнарок не «сурочыць». Тады дачка нечакана мяне паклікала і я не паспела змяніць выраз вачэй. Мая дзяўчынка! Яна нават здрыганулася, сустрэўшы нечакана востры, рэжучы позірк.

      Зраблю невялічкае адступленне ад тэмы, каб патлумачыць сэнс слова і механізм утварэння так званых сурокаў. Су-рок-і, дзе «су» утворана ад «сумесна», а «рок» азначае тое ж, што і «лёс». Урок-і – сінонім слова сурокі – дадатковага тлумачэння не патрабуе, урок ён і ёсць урок. Такім чынам, галоўная мэта сурокаў-урокаў – навучанне, якое сурочаны праходзіць разам, сумесна з сурочыўшым. Калі мэта сурокаў зразумелая, давайце вызначым прычыну. Што адбываеца падчас пільнага ўглядання ў «ахвяру»? Забор энергіі. Навошта мне псаваць сваю аўру чужароднай у адносінах да мяне энергіяй, калі заўсёды можна падсілкавацца з паветра чыстай касмічнай? Мне без патрэбы, бо выпраменьваючы ў наваколле любоў, тое ж я і атрымліваю наўзамен. А вось што адбываецца з тымі, хто не ўмее любіць? Гэтым самым яны перакрываюць сабе свабодны доступ кіслароду ў арганізм, а жыць жа трэба, вось і атрымліваецца: раз Бог сіл не даў (выключна таму, што ты іх у яго не ўзяў), то вазьмут-ка сабе рэшту энергіі ў слабейшага за мяне чалавека. Але вы, паважаныя спадары вампіры, забылі адну простую


Скачать книгу