Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка
Читать онлайн книгу.І, калі шчыра, паставы для гэтага спадзявання ў яго меліся, і былі яны куды больш важкімі, чым у Скіна, але…
Усю справу вырашыла тое, што Скін вучыўся калісьці разам з Томам Ліўскі і нават крыху сябраваў з ім у тыя далёкія часы.
– А чаму раптам ты зацікавіўся менавіта гэтай партыяй? – спытаў Холін, вяртаючы думкі Скрайфа з нябёсаў, дзе яны толькі што луналі, зноў на грэшную зямлю. – Здарылася што?
Скрайф паціснуў плячамі.
– Ды не, нічога звышасаблівага! Проста сёння раніцай да адной з жанчын гэтай партыі пачала вяртацца памяць…
– Гэта бывае! – Холін глядзеў на загадчыка спакойна і нават добразычліва, але і ў поглядзе ягоным, і ў тоне, якім ён размаўляў са Скінам, адчуваліся, як і заўсёды, дрэнна прыхаваныя ноткі ўласнай сваёй перавагі, пагарды нават… – Я думаю, не трэба занадта хвалявацца з-за гэткай дробязі. Проста паведаміць дзяжурным… яны ведаюць, што рабіць у падобных выпадках…
«Навошта я прыпёрся да яго зараз? – стомлена падумалася Скіну. – Што я, наогул, хачу высветліць, чаму мяне так закранула гэтая гісторыя? Ну, пачала ўспамінаць… не яна першая, не яна апошняя! Дзяжурная брыгада за паўгадзіны прывядзе яе ў парадак, калі гэта можна назваць парадкам! А Холін… вось ён глядзіць на мяне зараз і пэўна ж ягоны доўгі, звышадчувальны нос, якім ён так ганарыцца, пачуў пах… ён, вядома ж, нічога не скажа мне, тым больш, нічога не скажа падначаленым… ён, наогул, ніколі не апускаецца да пустых размоў з імі, у адрозненні ад мяне. Але ён так рады любому выпадку хоць у чымсьці прынізіць мяне, выявіць маю поўную, як кажуць, прафесійную некампетэнтнасць. Што ж, магчыма, ён і мае рацыю!
– Гэта ўсё? – падкрэслена ветліва спытаў Холін, зноў падсоўваючы да сябе паперы. – Прабач, але я планаваў сёння праверыць наш месячны баланс, бо хутка канец квартала…
– Я памятаю! – буркнуў Скрайф, устаючы. – Я зараз пайду! Проста… справа ў тым, што гэтая жанчына… яна заявіла раптам мужу, што калісьці жыла ў палацы…
Ён чамусьці падумаў, што гэтае ягонае паведамленне зацікавіць Холіна… і сапраўды, Холін, на хвілінку адарваўшыся ад сваіх папер, зноў узняў галаву.
– Вось нават як? – прагаварыў ён абыякава. – Магчыма і жыла! Што з гэтага?
І, нават не чакаючы адказу, ягоны доўгі чырванаваты нос зноў уткнуўся ў паперы.
– Пачакай! – павольна прагаварыў Скрайф, зноў апускаючыся ў крэсла. – Тады мне не зусім зразумела адна рэч! Хіба сярод жанчын, якіх нам пастаўляюць… – запнуўшыся, ён змоўк на імгненне. – Я хацеў сказаць, што заўсёды думаў, што наш «тавар» набываецца на адсталых, бедных планетах, сярод сацыяльных нізоў грамадства…
– У асноўным, так яно і ёсць! – і зноў слых Скрайфа разанула кепска прыхаваная нотка паблажлівасці, пагарды нават у роўным, размераным тоне субяседніка. – ФІРМА мае ўстойлівыя кантакты са сваімі агентамі на такіх планетах і цалком легальна набывае там пераважную большасць жанчын. Але… – Холін ледзь чутна хмыкнуў, – бізнес ёсць бізнес…
– Не зразумеў!
Холін