Радзіва «Прудок». Андрусь Горват
Читать онлайн книгу.адна Ева. Сёння не захацеў ісці на працу. Я кажу:
– Іосіфаўна, у мяне тэмпература трыццаць восем, як у Турцыі. А яна мне:
– Ну і мужыкі пайшлі! З тэмпературай трыццаць восем не могуць выйсці на працу!
Бляха, ну і аканомкі пайшлі! Усё, мне не сорамна за гэты падман пра тэмпературу. І гэта не завод – гэта тэатр, дзе тонкая душэўная арганізацыя ёсць нават у швабры.
Манастырская дырэктарка на просьбу не выходзіць сёння адказала:
– Задзёўб ужо, Андрушка.
Усіх я задзёўб.
Ева расчулілася ад лаванды. Цікава, як яна адрэагуе на тое, што з раніцы я дворнік і корпаюся ў смецці? Дзяўчаты, як вы рэагуеце на тое, што вашыя хлопцы корпаюцца ў смецці?
Чэрвень
Мне падабаецца штодня мыць галаву не дома, а ў Купалаўскім тэатры. Я нашу ў заплечніку шампунь і пасля прыбірання тэрыторыі мыю валасы ў сваім цесным пакойчыку над рукамыйнікам. Гэтая дробязь надае ўсяму майму жыццю пах бясконцых вандровак. Потым хаваю мокрыя валасы пад капялюш, і, пакуль даязджаю да манастыра, яны высыхаюць. А ў манастыры слухаю Лявона Вольскага і назіраю, як манашка ў навушніках робіць мантаж фільма пра бацюшку. Простыя словы. Простыя зʼявы.
Сказаў Еве, што я дворнік. Яна зноў расчулілася.
Не, адназначна, у мяне ў галаве каша. Тэатр, манастыр, Ева…
На днях паеду ў Каленкавічы, потым у Польшчу. Буду глядзець у акно цягніка і думаць сваю кашу.
Каленкавічы – гэта вялікая вёска. Пад ліхтаром у цемры сумуюць без працы дзве прастытуткі – сапраўдныя, у парыках і з вялікімі грудзямі. Як у фільмах Альмадовара. Побач двое міліцыянтаў шукаюць мінакоў без флікераў. Знайшлі мяне, узрадаваліся.
Знайшлі б лепей прастытутак – усім было б добра. Там ужо і флікер няма куды чапляць.
Як жа я блізенька да таго месца, дзе прывязаны да гэтай планеты! Сэрца енчыць: «Едзь у Прудок! Едзь у дзедаву хату!».
У 1931 годзе майго прадзеда Андрэя з сям’ёй саслалі на руднікі. Праз два гады ён збег і вярнуўся назад. Яго хату ўжо прыстасавалі пад сельскую школу, таму ён тры гады бадзяўся па суседзях. Бадзяўся-бадзяўся, яго ізноў саслалі. Болей ён не вярнуўся. Памёр няведама дзе і калі. Аднак у Прудок вярнуўся мой дзед і пабудаваў там хату. Сёння яна паціху разбураецца. А што, калі…
– Алё, прывет. Мама, дай што скажу.
– Грошы скончыліся?
– Не. А хто жыве ў дзедавай хаце?
– У якой хаце? У Прудку?
– Ага.
– Нашто табе?
– Ай, проста скажы.
– Табе ўжо тая хата трэба!
– Ну, проста скажы, жыве хто ці не.
– Што ты ўжо прыдумаў, а? Сядзі ў Мінску і не дуры галаву.
– А хата тая яшчэ хоць стаіць?
Даслаў эсэмэску Еве: «Я ў Прудку. Тут лес маўчыць. Сяджу пад ігрушай, гляджу на расу ў павуцінні».
Ева зноў расчулілася.
Гэта ўжо не той двор, якім я яго запомніў. Ён зарос смеццем, акацыяй і дзікімі слівамі. Студня ўвалілася, і вада схавалася пад тоўстым слоем гнілых дошак. Зніклі прыбудовы. Няма лазні, куратніка, няма хлява і дрывотні.
Болей