Каханне (зборнік). Мікола Калядны
Читать онлайн книгу.прамовіў Ахмад. – Мабыць, адчуваеце сябе героямі?
Маўчанне толькі падкрэсьлівала агульную збянтэжанасьць і падахвочвала канашоў.
– Адзін раз пырхнулі і думаеце, што свет абляцелі? – працягваў Ахмад, і ўсе трое з'едліва ўсміхнуліся. – Размах шырокі, ды палёт недалёкі. Няўжо ніхто не ўпаў, не разьбіў лоб, не атрымаў па карку куляй, не заблудзіўся і не заблытаўся ў сетцы, не страціў прытомнасць і не захраснуў? І ніхто нікога не забіў?
Ён пранізліва ўглядваўся ў кожнага – і некаторыя не вытрымлівалі, прысаромлена зіркалі долу.
– Чаго ты ўскіпеў і варызгаеш глупствы? – абурыўся Джордж. – Кожны з нас адкрыта распавёў, як вандраваў у прадметах. Ува ўсіх нарэшце атрымалася, хоць уражанні і розныя. Але ніхто нікога не абвінавачваў і не крыўдзіў. Супакойцеся. Як ў вас сталася? Былі праблемы?
– Хапала, – неахвотна, але спакайней адказаў Ахмад. – Калі б не настаўнік, дык я б застаўся там назаўсёды.
Гурт адным уздыхам гучна ахнуў. Ніхто нават і блізка не думаў, што такое можа здарыцца. Усе былі перакананыя ў адсутнасці, неіснаванні такога жаху і хоць якіх-небудзь варункаў для яго.
– Мы трапілі ў чужое асяроддзе. Нас там не чакаюць і не любяць, – строга і павучальна заявіў Ахмад. – Адразу пасля ўваходу мяне атакавалі, хоць я яшчэ нічога не паспеў зрабіць. Пачаў абараняцца, як мог, а яны, гады, толькі ўзмацнялі наступ. Колькі гэта працягвалася – не ведаю. Але ў нейкі момант мне стала дрэнна – і я ачуўся ў сваім пакоі на падлозе. Балела галава. Побач быў настаўнік. Ён уважліва паглядзеў на мяне – боль адступіў, і я зразумеў, што адбылося.
– Увогуле, хто памятае, як выглядаў там і пасля? – узбуджана спытаў Андрэй, спуджваючы агульную няёмкасць. – Я дык не.
Ніхто не адказаў сцвярджальна. Кожны з цікавасцю, нібы ўпершыню, спярша аглядзеў сябе, а затым іншых.
– А як вяртаўся назад? – не сунімаўся Андрэй.
Адгукнуліся толькі некалькі чалавек.
– Я падумаў пра вяртанне – і яно тут жа адбылося, – патлумачыў свой варыянт Аляксандр, разлічваючы пачуць іншыя.
– Мяне быццам штосьці выпіхнула, – у задуменні вымавіў Генрых.
– А я не хацеў вяртацца, – спавесціў Раджыў. – Было вялікае жаданне расцягнуць цудоўны палёт. Па шчырасці, я ўшалопіў, дзе быў, толькі калі нанава апынуўся ў пакоі.
21
– Малайчыны! – хваліў вучняў настаўнік палестры Геракл. – Адна любата з вамі займацца. Усіх бы вас на Зямлю – такая здатная кагорта байцоў-герояў атрымалася б – цуд дый толькі. Мы б з вамі свет перавярнулі.
Маладыя атлеты, амяжаныя ад гімнастычных практыкаванняў, сядзелі на падлозе хто як і ўнікліва слухалі Геракла. Ягоныя словы лашчылі слых і адначасова выклікалі здзіўленне: насуперак традыцыйным правілам вучэльні ён распальваў настальгію па радзіме і рабіў гэта нават рамантычна.
– Але не расслабляйцеся, – раптам астудзіў іхняе ўзбуджэнне настаўнік. – Я не збіраюся вас баламуціць і даваць волю маркотным марам. Ён спыніўся і праз імгненне нечакана гарэзліва спытаў:
– Якое багацце мае толькі творца?
Юнакі разгубіліся