Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Читать онлайн книгу.

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны


Скачать книгу
усміхнуўся, і Кастусю падалося, што паблажліва.

      – Вы з мяне кпяце?

      – Ніколькі. Мне імпануюць твае разважанні. Ты не па веку кемлівы – гэта вельмі добра. Значыць, нашая справа пойдзе належным чынам.

      Кастусь маўчаў. Яму хоць і спадабалася хвала Альгерда, але надакучыла барукацца. Ён адчуваў глыбокую самоту і вельмі хацеў дамоў. Горкасць сціскала грудзі і спірала дыханне.

      3

      Нікога няма. Куды ўсе падзеліся?

      – Мама! – крыкнуў ён і палахліва зіркнуў па баках.

      На панадворку не было ні курэй, ні качак, ні сабакі. У хляве не рохкалі свінні, не пыхкала карова.

      Бразнуў клямкаю веснічкаў і выбег на вуліцу. Таксама пуста. Цішыня аж увушшу звінела.

      – Мама! – паклікаў гучней і, праглынуўшы горкі камяк крыўды, пабег у хату.

      Калі адчыніў дзьверы, пачуў нязносны крык матулі. Адразу кінула ў жах – і ён ірвануў у трысцен.

      Напаўаголеная маці ляжала ў ложку на пакамечаным хаўбосці і чамусьці ненатуральна курчылася. Над ёю схілілася баба Акуліна, якая з падазронай зацятасцю варочала рукамі і аднастайна мармытала штосьці недарэчнае, нібы замаўляла.

      – Не, не, не! – залямантаваў Косцік і з кулачкамі наляцеў на старую.

      Тая ад нечаканасці здрыганулася і раззлавана адпіхнула яго. Але ён не адступаў і апантана каёчыў яе. Суседка Пелагея, што стаяла побач са скарачом, рашуча ўзяла хлопчыка за руку і пацягнула прэч. На парозе ён пачуў прарэзлівы крык дзіцяці і асалапеў.

      Аднекуль выплылі незнаёмыя постаці і твары, якія заклапочана нешта абмяркоўвалі і кудысьці спяшаліся.

      Ён мімаволі памкнуўся за імі – і знямеў ад нечаканага светлавога пошугу, за якім узніклі могілкі.

      Халодны смутак ахутваў гэтае журботнае месца. Сцюдзёнасці дадавалі горкія слёзы, немае галашэнне і няўцешны плач, што вывяргала гаротная купка людзей ля труны ўскрай свежай ямы. Святар прачула казаў пра вечны спачын.

      Косцік панура назіраў панахвіду і не разумеў, навошта яна, бо нябожчык усё роўна ўжо нічога не ўспрымаў. Хлопчык не ведаў, чаму і куды знікаюць людзі, і злаваў на бездапаможнае жыццё, якое збяднела на яшчэ аднаго чалавека. Якім яно будзе, калі нікога не стане?

      4

      – Косцік, чаму ты на мяне так жаласліва пазіраеш?

      – Крыўдзіцца не будзеш?

      – Не.

      – Мне шкада цябе.

      – Гэта чаму ж?

      – У цябе было цяжкае жыццё, ты шмат пакутаваў…

      – Сапраўды, нялёгка прыйшлося. Ды хіба я адзін такі: многія зносілі трасцу.

      – Так, усім нашым продкам было бядотна. Марыя Іванаўна казала, што мы, бялусы, вякамі жылі пад жорсткім прыгнётам ліцьвінаў і аслабаніліся толькі дзякуючы нашым братам – мусам. Каб не яны, дык мы б і дагэтуль гаравалі.

      – А хто такая Марыя Іванаўна?

      – Нашая настаўніца. З Масеі нядаўна прыехала.

      – Яшчэ адну заразу прыслалі. Во насланнё!

      – Дзядуля, распавядзі, як вы змагаліся.

      – Доўга і зацята, але, на жаль, не адолелі ліха.

      – Як гэта? Ты ж – пераможца, герой!

      – Не, унучак. Падужалі


Скачать книгу