Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Читать онлайн книгу.

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны


Скачать книгу
гінуць многія цывілізацыі. На жаль, такі лёс напаткаў і нас.

      – З захопнікамі трэба змагацца!

      – Мы гэта рабілі заўсёды. Увесь край булькатаў гневам супраць чужынцаў. Я добра памятаю тыя часы. Сам удзельнічаў не ў адным паўстаньні. Але нашай дзяржавы ўжо не існавала, свайго войска таксама, і за нас не было каму заступіцца, багата падтрымаць зброяй. А самім добра арганізавацца ў такіх умовах вельмі складана. У барацьбе людзі скарыстоўвалі ўсё, што магло знішчаць ворагаў: сякеры, рыдлёўкі, сахоры, нажы, дубцы і іншыя прылады. Канечне, былі і вінтоўкі, і рэвальверы, але не ў дастатковай колькасці. Масейцы супраць паўстанцаў кінулі армію. А гэта вялікая сіла, якой бы па аснашчанасці яна не была. Знішчалі барацьбітоў жорстка, бязлітасна. Крывёю залілі ўсю зямлю. Шмат ліцьвінаў загналі ў Масею, у рабства, хоць акупанты і дасюль сцвярджаюць. што ў іх ніколі не было такой формы прыгнечання.

      – Гэта несправядліва!

      – Так наканавана, унук. Пад акупацыяй жыць складана: з кожным днём губляеш нешта дарагое і блізкае сэрцу. Сама цяготнае – зведваць не фізічнае, а духоўнае заняволенне. Мусы зневажаюць і згаршаюць нас. Дашчэнту знішчаюць усё, што хоць яксьці нагадвае нашую былую веліч і годнасць: гісторыю, культуру, мову, традыцыі… Яны нават зваць нас сталі не ліцьвінамі, а бялусамі. Але праз некаторы час ім падалося, што і гэтае слова ўзвышае нас, таму замест яго ўва ўсіх выразах і злучэннях, якія нам давалі, пачалі выкарыстоўваць «нацыянальны». Адчуваеш, Косьцік, як далёка вядуць чалавека заганы і ліхадзейства?

      – Чаму так адбываецца?

      – У нас мала ўлады над сабой. Ды і ведаў таксама. Зло заўсёды асцярожнічае, маскуецца. Вонках мы заўважаем, калі хто здольны, толькі ягоныя вынікі. А ўсю асноўную, падрыхтоўчую, працу яно робіць унутры нас, у некаторых дык вельмі вялікую. Калі нешта пачынаецца, нам цяжка вызначыць: дабро гэта ці зло. Толькі апасля вымалёўваецца праўда, дый то не заўсёды і не для ўсіх. Назіраць трэба, унук.

      – А хто вінаваты?

      – Усе, але больш той, хто хітруе і падманвае.

      5

      Альгерд ведаў, што Кастусь павінен перахварэць тугою па Радзіме і перашкаджаць гэтаму пачуццю нельга. Наадварот, неабходна авысакародзіць яго і скіраваць у стваральнае рэчышча. Ён памятаў прыклады, калі шкаляры сваім маркотным, змрочным настроем даводзілі сябе да ніякавасці і тым самым парушалі ўнутраную творчую гармонію.

      Таму ў першую чаргу іх навучалі майстэрству валодаць сабою – якасці, якая адчыняла дзверы да свабоды і дасканаласці.

      Менавіта яна адрознівала насельнікаў Самбалы ад іншых жыхароў Зямлі.

      За ўсю гісторыю планеты ніводная істота не спажыла яе ў поўнай меры.

      Здаўна першы крык немаўляці сведчыць, якую зямную атруту душа ўдыхнула пры нараджэнні і як балюча перакруцілася яе свядомасць. Такое страсяненне паводле энергетычнага воплеску тоеснае сусветнаму катаклізму, і добра, што памяць аб ім схаваная глыбока ў падсведам'і чалавека, інакш жыццё ператварылася б у відавочную суцэльную змору. І ўсё адно ад гэтае хвіліны неасэнсаваны сполах чэпка трымае кожнае жывое стварэнне, змушае


Скачать книгу