Дагератып. Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Дагератып - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
і тым, сярэднявечным, інквізітарам у перапынках паміж прыступамі халоднай ятрасці ваяра і пякучага задавальнення, што зло пакаранае, было гэтак жа моташна ад саміх сябе? Гэтак жа расцякаўся ў грудзях халодны жах ад усведамлення – гэта назаўсёды, гэтая кроў на руках, як у Каіна, душа ў праказе смяротнага граху… Словы малітвы страшна вымавіць услых, бо вусны іх не вартыя… У царкве Багуслава дазваляла сабе стаць толькі ў прытворы. Яко мытар. Яко разбойнік. Душагубца. Хаця ў мэтах канспірацыі пан Ян патрабаваў, каб яны станавіліся наперадзе і выяўлялі іставую малітву. Выяўлялі, вядома, – не маліліся. Бо ў рэвалюцыянера адна вера – у змаганне. У тое, што ўсё, што яны робяць, урэшце прывядзе да чагосьці вялікага, светлага і справядлівага, нават калі ў тым светлым не будзе месца такім кроплям цемры, як яны.

      Багуслава Ніхель. Багуслава Ніхто. Ці мог прыгожы юнак на дагератыпе апраўдаць яе?

      Багуслава патушыла недапалак… У роце гарчыла, як ад палыновай настойкі. Фатографка часам шкадавала, што кінула ўжываць какаін, які на нейкі час даваў гарантаваную лёгкасць і ўпэўненасць. Але надта жахлівай падавалася пустэча, што непазбежна прыходзіла на месца лёгкасці. Надта не хацелася быць залежнай яшчэ ад чагосьці. Багута нагледзелася на людзей, у якіх трэсліся ад нецярплівасці рукі, калі яны даставалі з кішэні бляшаначкі з коксам. Экзальтаваныя паненкі, што нюхалі эфір – новая мода, якая, на шчасце, не дайшла да маленькіх мястэчак кшталту N – набывалі прыгожае сіняе адценне скуры і прыкметы старэчага маразму. Многія падсядалі на морфій… Асабліва пасля франка-прускай вайны – амаль усе жаўнеры вярнуліся з яе марфіністамі. Мала таго, што наркотык калолі параненым, і ўвогуле ад любой хваробы, але ўсе, ад навабранца да афіцэра, ужывалі атруту “для ўзняцця баявога духу”. Малады модны ўрач Зыгмунд Фройд настойліва раіў прапісваць морфій усім, бо сам зведаў ягонае “дабрадатнае” ўздзеянне, і быў уражаны, калі сусветны кансіліум калегаў вынес вердыкт аб шкоднасці “ўсемагутнага” рэчыва.

      Што толькі не прыдумае чалавек, каб выйсці за межы сваёй вартай жалю, абрыдлай клеткі адчуванняў і асацыяцыяў, каб хоць трохі пабыць не сабой! Каб забыцца, што твой унутраны свет – усяго толькі пляцоўка вечнага змагання Бога і Звера.

      Іх таварыш расказваў, як ягоны дзед неяк патрапіў на адну з тых “райскіх начэй”, якія ўчыняў у Вільні “кароль цынікаў”, былы палкоўнік канфедэратаў і расейскі шпіён Ігнацы Хацкевіч. Нараніцу прадзед пускаў сліну і плакаў, і яго давялося адправіць у маёнтак, дзе да канца жыцця яго карміла жонка з лыжачкі, а ён толькі енчыў, як хоча яшчэ хоць раз пабачыць дзівосы, што з’явіліся яму ў доме Хацкевіча ў дыме азіяцкіх зёлак.

      Не, абыдзецца без дурману… Больш за ўсё Багута цаніла волю. Нават Ніхель гэта разумеў – і быў асцярожлівы, як з прыручаным леапардам.

      А яшчэ чамусьці чапляла, што ў вачах гасцей, нахабных шантажыстаў і магчымых даносчыкаў, гэтых спешчаных юнакоў, бачылася пагарда, быццам на дне кубка з салодкім віном – мёртвы вусень, які не дажыў да крылаў.

      Багута страсянула каротка стрыжанымі валасамі


Скачать книгу