Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Читать онлайн книгу.кінь ты мяне так клікаць! Якая я табе пані? – ужо ў які раз Бася перапыніла Міхала.
Ён цярпліва ўздыхнуў і пачаў казаць далей:
– Я кажу не пра той боль у сэрцы. Лекары не здолеюць дапамагчы мне. Яны не ведаюць лекаў ад гэтай хваробы…
– Ну што ты, Міхал! Яны абавязкова знойдуць для цябе лекі! Прынамсі, валяр’янка табе мусіць дапамагчы! – бадзёрым голасам сказала ўрэшце заблытаная Бася.
– Якая валяр’янка?! – абурана закрычаў Міхал. – Якое дачыненне тут мае валяр’янка? Баська, вось ты як была хлапчуком, так ім і засталася. Толькі сукня на табе жаночая! Любая іншая паненка слухала б мяне і не перапыняла так бесцырымонна, як ты!
Юнак насупіўся і зноў узяўся ўздыхаць. Да Басі данеслася незразумелае мармытанне пра разбітае сэрца і каварных паннаў. Дык вось у чым рэч! Бася выпрасталася ў сядле, расчырванелася і хіхікнула. Потым яна ўзгадала, што яе валасы ўбраныя ў залатую сетачку, якую падарыў Міхал, і, скасавурыўшыся на яго, какетліва дакранулася да галавы. Але ён на гэта не звярнуў аніякай увагі. Пыхкаючы, сапучы і крывячы страшэнныя морды, ён, відавочна, працягваў моўчкі спрачацца з Басяй і нешта ёй даводзіць. Дзяўчынка яшчэ раз паправіла сетку, але Міхал зноў ніяк не адрэагаваў. У рэшце рэшт, Бася штурхнула яго ў бок:
– Міхал, ну ты хіба не бачыш, ці што?
– Што? – спытаў ён.
Бася зноў дакранулася да сетачкі.
– І што? – усё роўна не зразумеў Міхал.
– Сетка! – усклікнула дзяўчынка. – Ты сетку для валасоў мне падарыў, памятаеш?
– Сапраўды, – пацяплеўшым голасам прамовіў Міхал.
– Эх ты! – працягнула Бася.
Абодва зарагаталі і, весела балбочучы, рушылі далей. Міхал распавядаў Басі пра сваё падарожжа, калі раптоўна дзяўчынка перапыніла яго на паўслове:
– Ой, Міхал, прабач – зусім забылася. Ты ведаеш, што Годыеўскі тут?
– Дзе? – тузануўся ў сядле юнак.
– Княгіня Альжбэта дазволіла яму суправаджаць сябе да Кракава, – паведаміла Бася.
– Дык што, ён да гэтага часу быў у Вільні? Я думаў, ён даўно ў Польшчу вярнуўся.
– Не, я ўвогуле не ведаю, але чула, што ён тут нейкія загады каралевы Боны выконваў. Агідны тып, – ціха дадала Бася.
– Дзіця маё! – пачуўся голас княгіні.
– Не магу трываць, калі яна так мяне называе, – даверліва шапнула дзяўчынка Міхалу і пад’ехала да карэты.
Прытрымліваючы каня, Бася павольным крокам ехала ўпоравень з княгіняй, каб было зручна гутарыць. Міхал зацікавіўся і вырашыў паслухаць, пра што яны размаўляюць.
– Дзіця маё! Мы тут спрачаемся: нехта чуў, – княгіня выразна скасавурылася на адну з паннаў, – як нейкі пан прадказваў, што каранацыя можа і не адбыцца. Нібы каралева Бона не дазволіць такой «ганьбы для польскага трона». Ці правільна я кажу, пані Аліцыя? – маладая кабета павярнулася ў глыб карэты.
– Ну што вы, Ваша Мосць! Ён казаў зусім інакшымі словамі.
– Словы не змяняюць сутнасці, – нецярпліва скалынула плячыма княгіня і зноў павярнулася тварам да Басі: – А што ты думаеш пра гэта, дзіця маё?
Крыху памаўчаўшы, дзяўчынка,