Таямніцы полацкай гісторыі. Уладзімір Арлоў

Читать онлайн книгу.

Таямніцы полацкай гісторыі - Уладзімір Арлоў


Скачать книгу
каб не прапусціць прыходу невідочных гасцей. Пра іх з’яўленне паведамлялі павеў ветрыку, ціхае рыпенне дзвярэй, восеньская жамярыца, заляцелая ў вакно срэбная павуцінка.

      Продкі верылі, што дзядоў можна ўбачыць, але дзеля гэтага трэба цэлы дзень не есці. Найсмялейшую ў доме дзяўчыну ці жанчыну з завязанымі вачыма саджалі на ўкапаны каля печы слуп. Адтуль яна намагалася «ўгледзець» гасцей і пазнаць іх у сваім уяўленні. Рызыкантка часта палохалася і ў непрытомнасці падала долу. Існаваў і іншы спосаб. Той, хто хацеў пабачыць душы продкаў мог выйсці ў сенцы і зірнуць у хату праз вакенца, прарэзанае над дзвярыма. Ахвочых знаходзілася няшмат, бо лічылася, што такога смельчака дзяды ў той самы год забяруць да сябе.

      На стале дзядам ставілі адмысловыя міскі, сподачкі і кубкі. Гаспадары верылі, што невідочныя госці жывяцца параю, што падымаецца ад гарачых страў Калі тым часам да дому падыходзіў жабрак, дзедаўская пачостка даставалася яму, калі не – яе аддавалі «чыстым» свойскім жывёлінам – каню, карове, сабаку, кату або птушкам. Болей за ласункі дзяды любілі паважную гаворку з успамінамі пра іх. Калі застоліца сканчвалася, старэйшы ў хаце зноў загаворваў да самых дарагіх гасцей:

      Есці – пад’елі,

      Піць – напіліся,

      Гонар і слава вам!

      Цяпер скажыце нам,

      Чаго вам трэба?

      А лепей – ляціце ў неба!

      Потым, у вечаровым сутонні, на магілах запальваліся агеньчыкі. Гэтак ушаноўвалі Зніча і нагадвалі пра неўміручасць душы. Дні сустрэч з продкамі так і зваліся – Дзяды. Беларусы спраўляюць мудрае паганскае свята і сёння.

      Нашы далёкія родзічы ведалі тое, што цяпер паспяхова даказвае навука. Духоўная энергія папярэдніх пакаленняў не знікае – яна жывіць род і ўвесь народ, дазваляе яму выстаяць у найцяжэйшыя часіны. Таму мы і чуем гаючае ўзрушэнне каля старадаўніх сабораў і на палях славутых ратных перамогаў. Але дабратворны ўплыў гэтай энергіі адчувае не кожны, а толькі той, хто захаваў з продкамі «канал сувязі» – памяць пра іх.

      Нядаўна ў Полацку з’явіўся новы арыгінальны помнік. У ім нарэшце ўвасобіўся даўні намер скульптара Алеся Шатэрніка стварыць вобразы заснавальнікаў горада – крывічоў.

      Як быццам з чоўна самога Часу глядзяць на нас жанчына з хлопчыкам і суровыя ваяры – іхнія абаронцы. Чалавеку, знаёмаму з полацкай мінуўшчынай, каля гэтай скулыітурнай кампазіцыі адразу ўспамінаюцца імёны князя Рагвалода, княгіні Рагнеды і яе сына Ізяслава, якія стануць героямі наступнага раздзела кнігі.

      Памяць пра іх, першых вядомых асобаў нашай пісанай тысячагадовай гісторыі, не сцерлася, не сплыла па Дзвіне ў невараць, і гэта робіць нас сёння мацнейшымі.

      Дасягнуўшы паўналецця, юнакі-крывічане здавалі своеасаблівыя іспыты на мужчынскую сталасць. Ім трэба было пераплысці хуткую ды глыбокую раку, зрабіць доўгі пешы пераход праз пушчу, упаляваць тура, мядзведзя або зубра, распаліць у залеву вогнішча, а яшчэ – абавязкова расказаць


Скачать книгу