Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін
Читать онлайн книгу.мясціна.
Барлћцца – вадзіць лыжкай ў варыве, квэцацца, вэдзгацца. Пабарляўся ў місі, а есці ня стаў. Не барляйся, а еш, што далі.
Барычнѓе – насенне буракоў, морквы, капусты.
Пагодай паспелі барычное пасеіць.
Басоля – басэтля. Цяпер бабі не да солі, як зайгралі ў басолі.
Басцí – упарта казаць глупства. Што ты бадзеш адно й тое як бык?
Баўдљр, байдур – дурань, ёлуп. З баўдурам гаварыць – толькі язык студзіць. Урадзіўся такі байдур, што сорам бярэць.
Бáхар – каханак, хахаль. У яе бахары невыводныя.
Бахмачы – гронкі, кутасы. Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў.
Бацькоўшчына – родны кут, родныя мясціны, сядзіба. Гэта бацькоўшчына, я тут вырасла.
Бацяны́ – дзеці, сыны. Прыхаджу дамоў, а маіх бацяноў німа.
Бачына – бок, бакавіна. За бачыну дзеўку пашчыпаіш.
Бачэнак – маленькая бочка. Сёлета ажно пяць бачэнкаў грыбоў насаліла.
Беганіна – бегатня, марныя клопаты. Беганіны на цэлы дзень, а заробку на цень. Ад беганіны ногі адбіў, а толку ніякага.
Безздароўе – немач, хвароба. Маладому ні стому, ні злому не было, а старога безздароўя спасцігла.
Белата – белізна. Такой белатой аддаець лайно.
Бјліна – бель (гатунак яблыкаў). А яна беліна была, ад яблыкаў аж сукі трашчэлі.
Белле – святочная апратка.
Надзявайся, бабка, у белае белля,
Павязу я цябе з сабой на вяселля.
Белюгá – белая гарэлка. Дай якой белюгі пацягнљць, а то ад віна галава баліць.
Бјркавец – дзесяць пудоў. Спраўнай карові на зіму беркаўцаў пад дваццаць сена трэба, ня мені.
Біць – ісці напралом, уцэла. Куды мы б’ём у хмызы, дарога ж збоку.
Благаваты – слабы, кепскаваты. Конь благаваты, а трэба дзёран уздзіраць.
Благатá – дрэнны, дрэнь. Пашлі мы ў клуб, а там сабралася адна благата.
Блáжыць – робіцца блага. Блажыць яму нешта пасля пачастунку.
Блот – марнаванне. Піцаваў, працаваў, а ўсё ў блот пашло, як чорт зблоціў.
Блоціць – марнаваць, псаваць. Нечага козамі сена блоціць, яны й лыка з’ядуць. Толькі сукно зблоціў, а паліта не пашыў.
Блыт – блуд. Рана дзеўка ў блыт пашла, зблыталася з шантрапой.
Блытаўка – баламутлівая, падкая на мужыкоў.
Зблытнуўся, сыйшоўся з нейкай блытаўкай.
Блэнда – валацуга, гулёна. І гэна блэнда ўжо цягнецца.
Блэндзіць – псаваць, блоціць. Ня блэндзі мурог такой касьбой.
Блядзець – бляднець.
Зялёненькі вінаград Урадзіўся напагляд.
Як Рыгорка паглядзеў – Вінаградзік паблядзеў.
Блядэра – прасталытка. Надта ж заядлая блядэра, нічога ня скажаш.
Богамалельня – малельня, малітоўны дом. Там была жыдоўская богамалельня.
Бой – бойка. Ён пабіўся, дык за бой і адседзіў.
Боссю – басанож. Нікіпаравы малыя й зімой боссю з хаты вылятаюць. Боссю пойдзем па расе.
Бось – басата, галадранцы. Сабралася бось з усяго свету.
Боўтка – боўдзіла, бязмозглік. І гэта