Play.by. Адам Глобус

Читать онлайн книгу.

Play.by - Адам Глобус


Скачать книгу
дзверы звоняць. Каго баяцца? Адчыняю. На мяне насоўваецца суседка. Раблю крок назад. Яна не глядзіць мне ў вочы. Яна пазірае на сваю правую апушчаную руку, у якой вісіць двухлітровы балон піва «Крыніца». «Вы – адзінокі! Я – адзінокая!» – суседка пачынае разгойдваць балон. Ёй гадоў трыццаць. Яна – зграбная беларуска, якая дакладна ведае, чаго хоча тут і цяпер. «Я чакала, калі вы прыйдзеце, і вы прыйшлі». Усё! Раблю крок ёй насустрач і тактоўна кажу: «Я не самотны, я жонку маю». Суседка не верыць, жанчыны мне даўно не вераць, але я не пераймаюся. Балон «Крыніцы» выносіцца са студыі. І толькі я ўздыхаю з палёгкаю, як пачынае зудзець дамафон, і ў ім гучыць знаёмы голас. Карацей: лістападаўская пятніца, халодны вечар, вялікая поўня і сэкс з жонкай. У панядзелак было нечакана многа святла. Ад такога святла ажно круціцца галава. Хмельнасць у целе. Нават суседка выглядала пасвяжэлай і прывабнай. Падумалася: ці не намаляваць мне яе партрэт. Не. Яна не так зразумее, падумае, што маляванне толькі нагода, каб перайсці ў інтым. Вырашана: маляваць суседку не буду. Намалюю лепей крэсла. У мяне новае крэсла. Прыдбаў я крэсла, і амаль не сяджу на ім. Шкада? Не. Сам не ведаю, чаму мне не сядзіцца на новым крэсле. Пачну маляваць і разбяруся. Пачаў маляваць, і не атрымлівалася ў мяне амаль нічога, бо ад крэсла сыходзіла варожасць. Яно нібыта нечага патрабавала. Я паклаў на крэсла рушнік і намаляваў, і атрымалася. Лічу – атрымалася. Што палічаць іншыя? Хіба гэта важна для маіх узаемаадносінаў з уласным крэслам? Намаляваўшыся, зайшоў у кавярню, а тамака бітма народу. Знайшоў вачыма знаёмы твар. У кутку, за акварыюмам сядзеў кравец Барыс. Я праціснуўся да ягонага століка. «Адзін?» – «Сядай, а я схаджу цыгарэту выкуру». На стале стаяла танкасценная колба з гарэлкаю і чарка. Чысты мужчынскі нацюрморт. Ці захацелася мне выпіць? Так. Але я задумаўся пра іншае, пра стасункі мастака і натуршчыцы. Ці глядзіць мастак на аголеную жанчыну, як п’яніца на колбу з гарэлкаю? Не. Мастак глядзіць інакш, ён глядзіць адначасова і на гарэлку, і на п’яніцу, і на кавярню, і на зялёны акварыюм з чырваналобымі рыбамі. Мастак глядзіць шырока, ён бачыць вялікі свет, нават калі малюе толькі адну аголеную жанчыну, ці піша маленькі нацюрморт з чаркай і колбаю гарэлкі. Тут я і вырашыў завесці сабе натуршчыцу. Надакучылі пустыя размовы пра распуснасць, што ўвесь час круцяцца вакол мяне, і я завёў сапраўдную натуршчыцу. Як? Проста. Прыбірацца ў студыі мне дапамагае Надзя. У вольны ад прыборкі час Надзя вучыцца ў акадэміі мастацтваў. Там натуршчыц шмат. Яна падабрала і прывяла маладую жанчыну – Люду. «Вам як лепей: калі я ў плаўках стану, ці калі – без плавак?» Пэўная няёмкасць, вядома, узнікае, калі мужчына застаецца з аголенай жанчынаю сам-насам. «Давай, Люда, ты першую гадзіну адпазіруеш у плаўках, а потым іх здымеш». Праз гадзіну Люда павярнулася да мяне бокам і скінула плаўкі. Похва ў яе чыста паголеная, цела дагледжанае, валасы памытыя. А малюецца мне кепска, бо даўно не рабіў накіды з аголенай натуры. Раблю перапынак, палю цыгарэту і размаўляю з Людаю… Мая натуршчыца – будыстка. Экзатычна. «Люда, а ці даюць будысты сабе
Скачать книгу