Казкі для дарослых (зборнік). Адам Глобус
Читать онлайн книгу.што не хацеў, а таму, што не мог. Вера таксама не магла яму ў гэткай далікатнай справе дапамагчы. Спрабавала. Але нават прасталыткі не пагаджаліся даць абізяну. Гідзіліся! Адна дарожная блядзюга была пагадзілася, спакусіўшыся на патроеныя грошы, паспрабавала была падставіцца, але, пабачыўшы распранутага сівацелага, блякласкурага, крывахуяга абізяна, рыганула і ўцякла. Бязрогая Вера так сперажывалася і спакутвалася, што кінула сіваносага абізяна і выйшла замуж за простага, звычайнага, непрыкметнага п’яніцу. Праз тры дні і тры ночы ў Веры выраслі акуратныя чалавечыя рогі.
Снежная баба і марозны дзень
Хлопец Бай зляпіў са снежных шароў сапраўдны замак з вежамі ды байніцамі. Бай пабудаваў у парку беласценны замак, каб дзятва гуляла там у снежкі. Калі Бай скончыў працу і любаваўся плёнам рук сваіх, да яго пад’ехала Снежная баба. Яна лісліва пахваліла Бая і прапанавала ў якасці ўзнагароды пакатацца на ейных санях. Толькі хлопец узлез на сані, толькі прысеў на мяккую падушку, як холад спаралізаваў ягонае цела. Магутны конь панёс сані з зямлі ды ў неба. Белы конь, скачучы па хмарах, прынёс сані ў далёка-далёкае ледзяное царства Снежнай бабы. Тая перасадзіла Бая на ледзяное крэсла і загадала яму складаць са снегу слова «бездань». Рукі ў Бая ледзь варушыліся. Чырвонымі, нягнуткімі, абмерзлымі пальцамі хлопец спрабаваў зляпіць са снегу літары, каб выкласці з іх магічнае слова. Мароз у царстве Снежнай бабы быў моцна-моцны, літары рассыпаліся, слова не атрымлівалася. Але Бай не пакідаў надзеі скласці слова, бо Снежная баба паабяцала за гэта – вызваленне. Пэўна, хлопец замёрз бы цалкам у марозным царстве вечнай зімы, каб не ягоная каханка Анжэла. Яна прачула пра бяду, што здарылася з яе любым, і выправілася ратаваць свайго Бая. Праўдамі і няпраўдамі Анжэла трапіла ў царства Снежнай бабы, знайшла каханка і нацягнула на яго цёплыя кальсоны. «Ты прынесла мне цёплыя споднікі!» – узрадаваўся Бай. «Я прынесла табе цёплыя споднікі!» – узрадавалася Анжэла ад таго, што яе любы ўзрадаваўся. Хлопец станцаваў рок-н-рол разам са сваёй выратавальніцай. Каб хутчэй вярнуцца дамоў, каханкам давялося скрасці ў Снежнай бабы яе белага каня. Конь, скачучы па аблоках, прывёз каханкаў у парк, дзе ў снежным замку дзеці гулялі ў снежкі. Неўзабаве Бай і Анжэла згулялі вяселле, пасля якога пражылі разам сто гадоў і адзін сонечны, кароткі, марозны дзень.
Як і Тык
Яку – якава, а Тыку – тыкава. Хіба ёсць сумневы? Ёсць! Бо Як лічыць найгалоўнейшым у рэчы якасць, а Тык у рэчы любіць функцыянальнасць. Як яскравы, а Тык тэхнічны. Сыдуцца Як з Тыкам і спрачаюцца. Спрэчка зазвычай пераходзіць у сварку, а тая часам і бойкай заканчваецца. Як якасна б’е Тыку ў нюхаўку, а той наносіць тэхнічны ўдар Яку ў вуха. Сілы ў Яка і Тыка аднолькавыя, таму бойкі заканчваюцца хутка. Гэта першая сутычка Яка з Тыкам была доўгай, а скончылася ўсё адно нічым, бо Тыку – тыкава, а Яку – якава. Усе ведаюць, што кожнаму сваё. Толькі Як з Тыкам ніяк не прымуць простай ісціны: спрачаюцца, сварацца і б’юцца бясконца.
Рай і