Казкі для дарослых (зборнік). Адам Глобус
Читать онлайн книгу.і партманет
Пасля працы кухар заходзіў у бар і замаўляў выпіўку. Кухар працаваў у вялікім рэстаране, а выпіваць хадзіў у маленечкі начны бар. Ён замаўляў сто грамаў гарэлкі ды шклянку пустой вады. Выпіваў стоячы і сыходзіў. Так цягнулася гадоў дзесяць, калі не болей. Аднойчы рэстарацыйны кухар пакінуў на барнай стойцы партманет з грашыма. Бармен вырашыў не губляць заўсёднага кліента і раніцай прынёс кашалёк у рэстарацыю, балазе недалёка. Там ён пачуў, што прайшло якраз сорак дзён, як кухар памёр. Партманет разам з грашыма застаўся ў начнога бармена, бо заслужыў.
Следчы і застрэленая жонка
«Вы стаміліся і заснулі?» – запытаў следчы ў затрыманага. «Так, я прыйшоў дамоў стомлены, такі стомлены, што нават не вячэраў, а прыняў душ і лёг спаць». – «Вы леглі спаць адзін?» – «Жонка глядзела серыял, а я апошнім часам так стамляюся, што тэлевізар глядзець не магу. Засынаю на канапе. Сяду перад экранам, а праз хвіліну ўжо сплю». – «Вы леглі спаць, заснулі і прачнуліся пасярод ночы?» – «Так, я прахапіўся пасярод ночы, бо закрычаў і прачнуўся ад уласнага крыку. Мне прыснілася, што я разам з жонкаю ляжу ў глыбокай яміне з чорнай зямлёю. Я крыху паварушыўся, зямля пачала абсыпацца, і я ўбачыў, што мы ляжым на трупах, крышку прысыпаных чорнай і тлустай зямлёю. Ад страху я пачаў крычаць, ад свайго крыку я прачнуўся». – «Вы прачнуліся і пабачылі, што жонкі побач з Вамі няма?» – «Так, я пабачыў, што яе няма, і пайшоў шукаць…» – «Вы абышлі свой дом, потым выйшлі на ганак і ўбачылі святло ў вокнах суседскага дома?» – «Суседзі часта ладзяць вечарынкі. Кожную пятніцу ў іх вечарынка, музыка і поўна гасцей. А я пад канец тыдня паўмёртвы. Сусед запрашае, а я не магу да яго хадзіць, бо ў пятніцу зусім ніякі. Мне ў выходныя трэба адпачыць!» – «Вы абышлі свой дом…» – «Абышоў дом і зразумеў, што жонка пайшла на вечарынку да суседзяў. Я ніколі не забараняў жонцы хадзіць на вечарынкі. А тут нешта здарылася ў мяне з галавою. Я ўзгадаў песню: “Віжу ў полі быў шацёр; / У том шатре татары, / Між татараў мая мілая, / Мілая гуляіць, / На мяне платком махаіць: / – Ні наезжай, міленькій, / На чужу дальнію старонку, / Паціраеш, міленькій, / Сваю буйную галоўку…” Такая песня мне ўзгадалася. Я выйшаў на ганак і ўбачыў святло ў доме суседа…» – «Вы ўбачылі святло ў суседскім доме, пачулі музыку, узгадалі песню і ўзялі стрэльбу?» – «Я спяваў песню, спяваў нашу беларускую песню: “Я татараў ні баюся: / Я татараў усіх парублю, / Цябе, шэльму, пачвяртую. / Выхвачу вострую меч, / Сыму жане галаву з плеч: / – Ні даставайся, мілая, / Ні мне, ні татару, / Даставайся, мілая, / Сырой матушке-зямелькі!” Спяваючы, дастаў стрэльбу, спяваючы, прыйшоў да суседа і застрэліў жонку. Спяваючы, я застрэліў суседа, астатнія паўцякалі». – «Вы прызнаецёся ў забойстве жонкі і суседа?» – «Так, усё, як у нашай беларускай песні. Я прызнаюся ў забойстве суседа і жонкі, я іх застрэліў са сваёй паляўнічай стрэльбы. Я ператаміўся, яны не давалі мне адпачыць, і я іх, як у песні…»
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте