Чалавек з брыльянтавым сэрцам. Леанід Дайнека

Читать онлайн книгу.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам - Леанід Дайнека


Скачать книгу
і сказаў: – Вітаем цябе, Зямля Славянія.

      І пакланіўся ў пояс ліпам, дубам, двухпавярховаму каменна-драўлянаму будынку, усяму Чорнаму Хутару.

      Іх сустрэў робат-вартаўнік па імені Дулеб. Радуючыся гаспадарам, ён узняў у прывітанні доўгую жалезную руку, сціснутую ў кулак. З кулака вылецела зялёная ракета.

      – Усё спакойна, Дулеб? – спытаў Клён. Робат зірнуў на падлетка, зірнуў, падалося, з вясёлай хітрынкаю, але ў першую чаргу робат-вартаўнік абавязаны размаўляць з дарослымі, паўнапраўнымі грамадзянамі Індаэўрапейскай Канфедэрацыі. І таму ён сказаў, павярнуўшыся да Гая:

      – У электроннай сетцы два разы падала напружанне. На другім паверсе, у кабінеце, у тры гадзіны ночы рыпеў паркет.

      – Ці не хочаш ты сказаць, Дулеб, што там хадзіў прывід? – іранічна перапыніў яго Клён.

      Робат строга паглядзеў на падлетка, потым павярнуўся да старэйшага па ўзросце, размерана прамовіў:

      – Паркет рыпеў. Тады ж, роўна ў тры гадзіны ночы і дзве хвіліны, насупраць акна, якое маецца ў кабінеце, мной заўважаны з боку двара празрыста-белы шар дыяметрам у тры метры дваццаць сантыметраў. Ён бясшумна падплываў да акна. Ярка свяціў месяц, і часам шар як бы знікаў з поля зроку, пэўна, раствараючыся ў месячных промнях.

      – Ты і нагаворыш, Дулеб. Кінь палохаць, – зноў умяшаўся Клён, але голас ужо быў трохі цішэйшы, не такі звонкі.

      – Гэта быў КЛА,[1] – цвёрда сказаў Дулеб. – У Школе Робатаў я вывучаў іх. Маецца пяць класаў, адзінаццаць падкласаў, светлая і цёмная афарбоўка, трыццаць тры віды канфігурацыі. Бурдзугалараф, які прылятаў на Зямлю ў 1999 годзе, быў камандзірам самага прымітыўнага КЛА. Ён…

      – Хопіць-хопіць, – перапыніў робата Гай. – Усе мы ведаем, што ты самы разумны, самы інфармаваны.

      Ад такіх слоў гаспадара шчокі ў Дулеба – два адпаліраваныя да бляску пукатыя металічныя кружочкі – ярка запунсавеліся. Робаты вельмі любяць, калі іх хваляць.

      – Глядзі, не пусці слязу, – пстрыкнуў робату пальцамі ў самы лоб Клён.

      Дулеб іранічна і горда зірнуў на яго, нічога не сказаў. І было ў позірку, у павароце галавы нешта дужа падобнае на позірк аравійскага вярблюда.

      Не крыўдуй! – крыкнуў яму, узбягаючы на веранду дома, Дубровіч-малодшы і зноў не стрымаўся: – Усе кажуць, што ты самы мудры робат. Адкажы, што азначае тваё імя?

      – Дулебы, саюз усходнеславянскіх плямёнаў на тэрыторыі Заходняй Валыні. У VII стагоддзі апынуліся пад уладай авараў, або обраў. З X стагоддзя ў складзе Кіеўскай Русі пад імем бужан і валынян, – бадзёра адрапартаваў робат.

      – Ну, ты й даеш, – захоплена прысвіснуў Клён.

      Бацька і сын спачатку распрануліся і паплавалі ў басейне, сценкі якога былі абкладзены рознакаляровымі керамічнымі пліткамі. Вада пахла бярозавым лісцем, навальнічным дажджом. Скура ў Дубровічаў была асляпляльна белая, бо мода на загар, прынамсі, у Індаэўрапейскай Канфедэрацыі, даўно прайшла – людзі пазбягалі


Скачать книгу

<p>1</p>

КЛА – Касмічны лятаючы аб'ект. Прыкладна да паловы XXI стагоддзя называўся НЛА – Неапазнаны лятаючы аб'ект.