Забойца анёла (зборнік). Вінцэсь Мудроў

Читать онлайн книгу.

Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў


Скачать книгу
Зямлі»? – Мішка абганяе мяне, з’язджаючы на азадку па парэнчы.

      – «Вандроўку». На самым цікавым месцы спыніўся: калі Аксель заблудзіў у цёмным лабірынце. Маці святло выключыла, а так бы яшчэ ўчора дачытаў.

      У Мішкі ў хаце поўны збор твораў Жуля Верна. Усе дванаццаць, шызага колеру тамоў стаяць на паліцы.

      Мы выходзім з пад’езда, мружымся на сонца.

      – Во жылі людзі… на паветраных балонах лёталі, на Паўночны полюс вандравалі. Ты вось, напрыклад, куды б хацеў з’ездзіць? – пытаецца Мішка.

      – У Вентспілс, да бацькі, – адказваю пасля кароткага роздуму.

      – Вось яшчэ вандроўка. Сеў у цягнік – і там. А я кажу пра сапраўднае вандраванне. Куды-небудзь на край свету.

      Сонца адбірае вочы, і я нацягваю на бровы брылёк кепуркі.

      – У Амерыку мару злятаць… праз цэнтр Зямлі. Мішка на імгненне спыняецца:

      – Як гэта?

      – А вось так: пракопваем праз цэнтр Зямлі скразную шахту, скочым у яе і вылятаем на тым баку, у Амерыцы.

      Сябрук шморгае носам – ёсць у яго такая звычка, – азадачана чухае скронь.

      – Разганяцца, відаць, будзеш толькі да цэнтра Зямлі, а потым хуткасць будзе згасаць, – Мішка мружыцца на сонца, голасна чхае. – Думаю, метраў сто не даляціш. Назад абрынешся. Уяўляю, як русічка Марковіч, не даляцеўшы ста метраў да краю ямы, ляціць назад у чорную пройму, і стоена ўздыхаю. А калі выкапаць у тым месцы катлаван? І калі русічка падляціць – схапіць яе за лыткі!

      Нінэль Іванаўна Марковіч – мой галоўны школьны вораг. Другую чвэрць запар ставіць трайбаны. Кажа: аніводнага правіла не ведаеш. А я, між іншым, дыктанты на чацвёркі пішу.

      Звычайна дарогу ад школы дадому адольваем за шэсць хвілін. У Мішкі на руцэ гадзіннік, і ён любіць, выходзячы з пад’езда, засякаць час. У нашым 5-м «А» гадзіннік ёсць толькі ў яго ды ў маёй суседкі па парце Галкі Патрыкеевай. Дзесьці прыканцы ўрока толькі і чутны шэпт: «Міш, колькі засталося?» А мне і шаптаць не даводзіцца. Бяру суседку за руку, падцягваю рукаво і гляджу – колькі там націкала. І, што дзіўна, суседцы гэта падабаецца. Галка, дарэчы, законная дзеўка. Як і Мішка, вучыцца на адны пяцёркі і часцяком дае спісаць хатнія заданні.

      Мы яшчэ толькі на сярэдзіне дарогі – пераходзім бульвар, – а ўжо звініць званок на перапынак, і школьны будынак – гэта чутна нават тут, на бульвары, дрыжыць ад галасу і тупаніны. Клас наш займаецца ў другую змену, таму Чыпаліна – так мы называем старшую піянерважатую – дадумалася збіраць савет дружыны перад заняткамі. Нас з Мішкам ад гэтых сходак цягне на ваніты. Але мусім на іх хадзіць, бо Мішка старшыня савета атрада, а я звеннявы і, да таго ж, адказны за збор металалому.

      Пакуль дайшлі да школы, пакуль прабіраліся праз гаманкі натоўп першакласнікаў, пакуль узбягалі на чацвёрты паверх, пасяджэнне савета ўжо пачалося, і ў пройме дзвярэй піянерскага пакоя нас сустрэў роблена-саладжавы голас Чыпаліны:

      – Ёсць такія грызуны – суркі. Яны паспаць любяць.

      Усе глядзяць у наш бок, задаволена пасміхаюцца, а старшыня савета дружыны – круглатварая, спрэс абсыпаная рабаціннем васьмікласніца


Скачать книгу