Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Читать онлайн книгу.

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк


Скачать книгу
зуброў літоўскі князь або польскі кароль. Потым высеклі дрэвы, узнікла фабрыка, а прыцэліцца на буйную звярыну пасунуліся міністры ды ўсялякага калібру дырэктары і сакратары. Бо свет мае свае прынцыпы і беражэ іх як зрэнку. За кожнай уладай, вызначанай – не мае значэння – Богам ці выбарчым бюлетэнем, крочыць нязменная цяга да дубальтоўкі або штуцара.

      Усе першыя жыхары Мястэчка былі сталярамі і на сваёй фабрыцы даставалі з пушчанскіх дрэў пякучы шкіпінар, мэблю, дошкі і дылёўкі – доўгія, жоўтыя, бы грамнічныя свечкі. Такому занятку аддаваліся з панядзелка да суботы. Восеньскімі і зімовымі досвіткамі, раней за сонца, чорныя фігуркі людзей высыпаліся з маленькіх домікаў, утыкаліся ў морак завулкаў, каб, давалокшыся да галоўнай вуліцы, выявіцца нанава святлу і свету. А вуліца згартала іх і, падштурхоўваючы стрэлкамі гадзіннікаў, што няўхільна набліжаюцца да шостай гадзіны, кіравала на раззораны ліхтарамі фабрычны пляц. Перасякалі браму сотнямі. І толькі іх твары, хвілінай раней высечаныя з адной глыбы паўсвятла, заставаліся ананімнымі, кропля ў кроплю падобнымі адзін да аднаго. Калі якраз у такі момант Юры Гагарын кружыў у сваёй бліскучай бляшанцы над Зямлёй і калі б час дазволіў яму назіраць гэты абразок, не магла б яму прыйсці ў галаву іншая думка, чым уяўленне бязмежнага сабора, што, прадчуваючы блізкі канец свету, склікае да алтара ўсіх, хто жывы.

      А потым, як штодзень падымалася сонца і вандравала з усходу на захад – у дзве гадзіны пасля поўдня фабрычная брама выпускала людзей на вуліцу. Разам з сонечным святлом кожнаму чалавеку вяртаўся свой твар, у кожнага ўзнікалі свае думкі і раскрываліся свае сцежкі. Сямейныя няспешна ішлі дадому, халасцякі зачэпліваліся за бар “Сонейка”, а маладыя і закаханыя ляцелі імклівым крокам насустрач свайму каханню.

      Суботнімі надвячоркамі сталяры крочылі ў лазню адмыцца ад жывічных водараў. Але лясны водар быў мацнейшы за ўсе лазні свету – уціскаўся пад пазногці, учэпліваўся ў валасы, насычаў скуру, і сёмага дня, у нядзелю, накрываючы яго святочнымі касцюмамі, яны ішлі ў царкоўку або касцёлік згаварыць малітву за спакой і нязменнасць шасці бліжэйшых дзён.

      Побач з лазняй стаяў музей. Будынак быў невысокі, але прасторны. Дакладна такія павінны быць музеі пралетарскай рэвалюцыі, ды і ўсе астатнія. У мінуўшчыну трэба заходзіць з пахіленай галавой, вандраваць зігзагамі калідораў, у якіх не ведаеш, а толькі здагадваешся, што чакае за чарговым паваротам. Час у музеях не цячэ жывымі струменямі – ён выстаўлены там на агляд паасобнымі, замарожанымі фрагментамі. Найважнейшымі – на думку тых, хто ў дадзены момант валодае светам. У залах гэтага музея ў шкляных вітрынах як доказ пралетарскага паходжання жоўклі партыйныя білеты, агітацыйныя лістоўкі і газеткі Мястэчка. Зза чырвоных сцягоў вытыркаліся барадатыя партрэты. У непарушнай цішыні Ленін з Марксам назіралі, ці не зварочвае са шляху парадак свету, вызначаны іх тоўстымі кніжкамі і канчаткова замацаваны салютам “Аўроры”.

      Па суседстве з музеем знаходзіўся Дом партыі. Гэты гмах,


Скачать книгу