Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)

Читать онлайн книгу.

Сакрамэнта - Галіна (Галіна Багданава)


Скачать книгу
друкуе твой Скарына, з вогненнай «Пагоняй», што ляціць над лугам, затканым рознакаляровымі кветкамі, якія ты столькі разоў маляваў на дыванах.

      Цяпер уздыхнуў Эп, памаўчаў, а потым ціха дадаў: – Ты можаш ісці туды. Але там у цябе будзе няшмат памочнікаў. І я… Я не пайду з табою. Ты ўсё мусіш рабіць там сам.

      Дзядзька Язэп адпусціў Эпаву руку, паправіў сівую чупрыну, прыгладзіў бараду. Ён ажывіўся. Ягоныя вочы засвяціліся. І нават усмешка з’явілася, заіграла ў ягоных сівых вусах: – Калі я правільна цябе зразумеў, наяве, там на Зямлі, Беларусь стане такой, якою я зраблю яе тут?

      – Так, але гэта адбудзецца пры адной умове. Калі цябе, твае творы будуць памятаць на тваёй радзіме, на тваёй Бацькаўшчыне, да той пары, пакуль ты будзеш аднаўляць тут сваю Беларусь.

      – Што ж, на жывой Беларусі ў многіх вёсках засталіся мае маляваныя дываны з чароўнымі замкамі, за якія мне давалі паесці, недзе там блукаюць і мае карціны, тыя, што ажылі тут, у краіне Мары. Яшчэ засталіся мае дзённікі, некалькі драўляных скульптур, шмат графічных твораў…

      – Дык ты не хочаш абжываць іншыя планеты? Ты кідаеш мяне? – горка ўздыхнуў Эп.

      – Спачатку я мушу ўпарадкаваць сваю Беларусь, адбудаваць яе замкі, палацы і храмы, навучыць сваіх землякоў не толькі гаварыць, але і мысліць на мове нашай зямлі, сугучна з шэптам яе лясоў, траваў і кветак. А потым вярнуся сюды, да цябе. У мяне ж наперадзе Вечнасць. – супакоіў Эпа дзядзька Язэп і пагладзіў таго па зморшчанай ручцы-лапцы.

      – Ты, праўда, потым вернешся сюды? Ты хочаш абжыць і маю планету? – павесялеў Эп.

      – Я змушаны буду вярнуцца. Гэта ж таксама мой свет. Свет маёй Мары. Але спачатку я ўпарадкую сваю Беларусь.

      – Добра. Тады я дапамагу табе. Я зраблю так, каб усе, хто жыве на Беларусі, заўжды памяталі пра цябе, заўжды бачылі цябе… За тое, што ты першым пачаў абжываць Космас, ты штоноч будзеш з’яўляцца на небе, такім, якім ты сам намаляваў сябе ў зорным небе…

* * *

      …У чаканні зорападу мы ўглядаліся ў глыбіню аксамітнага жнівеньскага неба. Зорка міргнула і, чыркнуўшы, як запалка, блакітным агнём, імкліва скацілася за далягляд. Млечны шлях стаўся сівабародым старым.

      – Глядзіце, глядзіце, на небе наш Драздовіч! Памятаеце, ён, прадчуваючы жахі другой сусветнай вайны, намаляваў сябе на фоне космасу. З крохкаю блакітна-зялёнаю нашай планетай у руцэ. Ляціць сярод зорак, планет, у бясконцасць і растае ў аксамітнай бездані…

      – Бачу. Бачу…

      – Памятаеце, я вам расказвала пра рускага паэта Максіміліяна Валошына, які лепшыя свае творы напісаў у Кактэбелі, там, дзе чорныя скалы КараДага ўтвараюць ягоны, менавіта ягоны непаўторны профіль. Ён назаўжды застаўся ля мора. А наш Язэп Драздовіч у небе, у ім самім абжытым космасе. Я ведала, што калі-небудзь мы знойдзем яго сярод зорак, мы ўбачым яго… І вось мы ўбачылі…

      Музыка сузор’яў

      Фантастычны эцюд з будучыні

      У кожнай жанчыны мусіць быць таямніца. Вось я, напрыклад, люблю глядзець на зоркі, жнівеньскія ці вераснёўскія,


Скачать книгу