Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава

Читать онлайн книгу.

Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава


Скачать книгу
1384 годзе даваў Вітаўту: аддаць яму Трокі і Гародню, спадчыну бацькі. Тады Вітаўт паверыў яму і адцураўся дапамогі крыжакоў, вярнуўся на радзіму. І што ж? Нічога выканана не было, дзедзічнае – спадчыну бацькі Кейстута – яму не вярнулі. Мала таго: усе апошнія гады Ягайла моцна прыціскаў ва ўсім стрыечнага свайго брата, як бы выпрабоўваючы яго на цярплівасць. І Вітаўт маўчаў, бо кароль Ягайла зараз мацнейшы за Вітаўта: за ім войска Польшчы і частка верных яшчэ Альгерду гуфаў,[35] якія падтрымаюць Ягайлу як сына іх вялікага военачальніка ды яшчэ і законнага спадкаемца Альгерда. За Вітаўтам – войска ягоных удзелаў у Луцку і Жмудзі, а таксама магчымая дапамога іншых сыноў Альгерда, напрыклад, Андрэя Полацкага, які дужа незадаволены тым, што бацька, у абыход яго, старэйшага і найслаўнейшага сына, пакінуў сталец малодшаму Ягайлу, які нічым і ніколі не праявіў сябе – ані ў бітвах, ані ў дыпламатыі, ані ў рыцарскіх паядынках. Вакол Вітаўта з’яднаюцца таксама тыя, хто незадаволены Крэўскай уніяй і валадараннем тут, у Княстве, палякаў. Але колькі іх, такіх незадаволеных, ніхто, апрача хіба самога Вітаўта, не ведае. Аб гэтым шмат гаварылі ў Вільні, і таму гетман і падскарбі, абое прыхільнікі Вітаўта, пастараліся, каб у Ліду быў пасланы чалавек вопытны і праўдзівы.

      …Сухта варушыў куст за кустом, нягледзячы на тое, што буйныя кроплі расы падалі на яго твар з галінаў дрэваў і пырскамі ляцелі з хмызьняка, прымушаючы час ад часу абцірацца рукавом. Вочы яго чэпка ўзіраліся ў кожны след, кожную зламаную галінку, а думкі круціліся ў галаве нібы самі па сабе. Лепей было б, каб напад рабілі маскоўцы ці крыжакі, альбо нават і татары. Тады да вайны не дойдзе, абмяжуюцца пасольствамі ды доўгімі перамовамі, у адказ маскавітам спаляць колькі вёсак на мяжы, а татарам адпомсцяць іх жа супляменнікі, якія грызуцца паміж сабой і шукаюць у Вялікім Княстве падтрымкі. Крыжакам нічога пакуль не зробяць, бо Ягайла і Вітаўт самі прагнуць дапамогі ад іх, і ні ў Княства, ні ў Польшчы няма такой сілы, якая б зламала нахабных германцаў. Хіба што разам сабраліся б дзве краіны – але гэтага, мабыць, ніколі не будзе, бо палякі і ліцьвіны паміж сабою не ладзяць. “Як Вітаўт і Ягайла”, – уздыхнуў следчы, і на гэтым яго высокія роздумы закончыліся, бо з-за павароткі дарогі паказаўся малады памочнік Дрозд, які бег да яго наўпрост і быў нечым узбуджаны.

      – Ваша міласць, я знайшоў!

      Сухта не пытаўся, што там. Ён ведаў і тое, што памочнік ніколі не возьме ў рукі тое, што ўбачыў, перш чым не дакладзе пра гэта старэйшаму. Таму выйшаў на сыпкую пясчаную дарогу і, заграбаючы нагамі цяжкі жоўты пясок, нечакана лёгка для яго магутнай постаці пайшоў у патрэбным накірунку.

      Ён адразу зразумеў, пра што кажа Дрозд: якраз на сярэдзіне дарогі, між каляінамі, у траве ляжала пярліна. Заўважыць яе было цяжка: вільготныя пажухлыя сцябліны надзейна схавалі каштоўнасць. Толькі такі пранырлівы следчы, як Дрозд, які працаваў з Сухтам ужо колькі гадоў, мог яе знайсці.

      – Ну і адкуль яна, як ты думаеш?

      Дрозд


Скачать книгу

<p>35</p>

гуфы – вялікія атрады. Ïочат мог быць зусім невялічкім атрадам.