Непамяркоўныя. Леанід Маракоў

Читать онлайн книгу.

Непамяркоўныя - Леанід Маракоў


Скачать книгу
кінулася. Упілася ў яго вусны. Адарвала кавалак ніжняй губы. Адскочыла. Выплюнула. Запырсканая крывёй, прашыпела:

      – Яшчэ пацалуначак? Хочаш-ш? Хо-очаш!

      Прачнуўся Хрыпаты ад свайго ж крыку. Першым, як заўсёды, убачыў Фелікса.

      – Ізмаіл Віктаравіч, – спытаўся служка спакойна, бы нічога не чуў, – гарбату несці?

      – Прыдурак, тупіца! Кожны раз тое самае! Блага мне, ёлупень…

      Начлагера не паспеў дагаварыць, як Фелікс знік за дзвярыма.

      «Не жылец», – падумаў сам сабе Хрыпаты. Неахвотна ўстаў, падышоў да вядра з вадой. Зачарпнуў у далоні – вада ледзяніла. Расцёр твар. Прахрыпеў:

      – У-у-х! Каб цябе разарвала!

      Холад ажывіў. Ён успомніў зялёныя вочы – чалавечыя вочы, што ззялі на вялізнай змяінай галаве. Прымроіцца ж такое!

      Зноў бязгучна з’явіўся Фелікс. Ён стаяў на парозе з падносам і, не міргаючы, адданым сабакам, глядзеў на гаспадара.

      Хрыпаты прысеў за стол ля акна. Махнуў:

      – Давай!

      Слуга падляцеў, падаў сняданак: хлеб, сала, капусту, пляшку гарэлкі. Наліў.

      Выпіўшы шклянку, начлагера амаль зусім ачуняў:

      – Ну, што там, расказвай.

      – Новенькіх размеркавалі… – пачаў быў Фелікс.

      – Ды я не пра гэта, – спыніў яго Хрыпаты.

      – А-а… – сумеўся Фелікс. Скеміў, чаго ад яго хочуць, дадаў: – Чарнявую на кухню ўладкаваў. Каб не застудзіла свае чары. У тайзе цяпер, самі ведаеце…

      – Добра-добра, досыць, – супакоіўся начлагера. – Ідзі, дай паесці.

      Калі Фелікс выйшаў, Хрыпаты наліў яшчэ, хукнуў, выпіў, паглядзеў на ежу, але заядаць не стаў: пасля такога сну нiчога ў горла не лезла. Перад вачыма стаяла чарнявая. Падумаў: «Трэба праведаць», – і, кульнуўшы трэцюю шклянку, зняў з цвіка кіцель.

      Нырнуўшы ў пякуча-марозную раніцу, начлагера прайшоў вахту і апынуўся перад пляцам, на якім трэніраваў некаторых «асабліва разумных». Пазаўчора адзін такі грамацей, заходнік, Язэпам звалі, тут і сканаў.

      – Вырадак! – успомніўшы, мацюкнуўся Хрыпаты. – Упартае быдла трапілася. Ледзь сам праз яго не сканаў: цэлую гадзіну на гэткай халадзіне.

      Праклінаючы грамацея, начлагера перайшоў пляц, абагнуў сталоўку і апынуўся ля дзвярэй на кухню. Увайшоўшы ў падсобку, натрапіў на зеленавокую: тая ля дзвярэй шаравала днішча вялізнага рондаля. Краем вока яна ўгледзела начлага, але галавы не падняла, не спыніла работы, вышкрабала прыгар. Хрыпаты не прывык заставацца незаўважаным – адфутболіў рондаль, зароў:

      – Вочкі падымі! – Не ўбачыўшы вочак і не пачуўшы адказу, дадаў: – Устаць, сцерва!

      Зеленавокая не выцягнулася, як належала, у струнку, а павольна паднялася і пачала паводле статута:

      – Зняволеная…

      – Адставіць! – перапыніў Хрыпаты, убачыўшы звычайную рэакцыю на свае словы. – Працуй, не мітусіся. – Але нечакана ступіў да яе, схапіў за падбародак, прасіпеў: – У дзевяць прыйдзеш да мяне. Уцяміла? У дзевяць. Дзевяць нуль пяць буду лічыць спазненнем. Ты ўжо ведаеш, што спазненне ў нас – як непадпарадкаванне, як крок улева або ўправа. Ведаеш? Добра,


Скачать книгу