Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн книгу.

Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
што гэта будзе менавіта брацік.

      І вось ён нарадзіўся, і я ўжо чакаю, калі ён перастане есці ды спаць і пачне бегаць ды размаўляць. Потым давялося чакаць, калі ён перастане псаваць мае рэчы ды змушаць мяне гуляць у кубікі.

      З сястрычкаю было тое самае, толькі я ўжо ведала, чаго чакаць ад яе. Да таго ж, на момант яе з’яўлення ў мяне ўжо была процьма іншых нагод для чакання.

      Я вучылася ў школе і на доўгіх уроках чакала кароткіх перапынкаў – не толькі я, усе дзеці нашай ды іншых краінаў заўжды пакутуюць на гэты від чакання. Усе – у незалежнасці ад таго, хто як вучыцца. Я, напрыклад, вучылася добра, але гэта нічога не змяняла. У любы момант мяне маглі выклікаць, выявіць маю недасведчанасць ды зганіць перад усім класам. Нават калі я ўсё ведала, я напружана чакала гэтага моманту – выкліку. А калі мяне не мусілі выклікаць, мяне проста нудзіла. Колькі казак я тады прыдумляла сабе, седзячы за сваёй другой партай у першым шэрагу ад акна! Збольшага я глядзела ў акно. Калі мне рабілі заўвагу, я засяроджвалася на ўласных пазногцях ды марыла: добра было б, калі б зараз пада мною ўзнік белы прыгожы казачны конь з доўгаю грываю ды журботнымі вачыма, які зруйнаваў бы гэтую агідную парту ды павольна, цокаючы капытамі, вывез бы мяне прэч з гэтага класа. Ува ўсіх на вачах! Вось чым бавяцца дзеці замест таго, каб стоадсоткава засвойваць матэрыял.

      А яшчэ я штогод чакала візіту маёй стрыечнай сястры, якая жыве ва Уладзівастоку. Яна прыязджала або з дзядзькам – бацькавым братам, або з маці, зрэдчас яны прыязджалі разам. Не прыязджалі – прыляталі, і мы заўжды ездзілі ў аэрапорт іх сустракаць. Чамусьці мы шторазу прыбывалі за некалькі гадзінаў да іхнага самалёту, і аэрапорт за гэтыя гадзіны чакання стаўся для мяне домам родным. Натуральна, што мне трэ’ было пасядзець на кожнай лаўцы, залезці ў кожны кут ды паглядзець з кожнага акна. Гэтае аэрапортнае чаканне можна нават назваць прыемным.

      А было яшчэ іншае чаканне – калі заставаліся лічаныя дні да прылёту Тані з дзядзькам Віталікам або цёткай Галяй. Тады я проста не ведала, куды сябе падзець. Аднаго разу, улетку пасля першага класа, я ўзялася чытаць ды за адзін дзень прачытала «Айбаліта» ў прозе, чым выклікала вялікае здзіўленне маці, якая мне не паверыла ды зладзіла мне іспыт. «А як клікалі ягонага сабаку?» «А якія птушкі прынеслі Айбаліту кошык з падарункамі?»

      Гэты доктар Цэлюліт даў мне каштоўны досвед: чаканне лепш за ўсё бавіць у чытанні. Цяпер таўшчыня шкельцаў маіх акуляраў дазваляе зрабіць выснову, што чакаць мне даводзілася багата.

      О, я памятаю: яшчэ я чакала дыснееўскіх мульцікаў! Цэлы тыдзень. Іх паказвалі ў нядзелю а шостай. У гэтым чаканні я была салідарная з усімі саюзнымі дзецьмі: Саюз тады дажываў апошнія дні, а гэтыя мульцікі былі ледзь не першай ластаўкай з Амерыкі. Ластаўка была прызначаная дзецям, але шырока адгукнулася сярод дарослых. Дзядуля аднойчы абурыўся іх бязглуздасцю ды няспынным мільгаценнем яркіх колераў, даволі слушна, як на мой цяперашні погляд, але маці нечакана ўзялася абараняць


Скачать книгу