Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн книгу.

Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
бераг Дзвіны. Самой ракі не відаць – зіма схавала яе пад гладкі, бы магільны камень, і такі ж халодны, лёд. А наверсе – блякла-сіняе палінялае неба і чырвань галінаў, і хтосьці нябачны трусіць на зямлю белую кастрыцу. Гэта толькі здаецца, што хвалі спяць. Але чутны іх подых, шалёны шэпт, і бачны ўжо трэшчыны на магільным камяні. І дарэмна галосяць званы, бо прыйдзе вясна, абавязкова прыйдзе.

      Я стаю на беразе Дзвіны і гляджу ў невядомую, туманную далечыню… А над маёю зямлёю – мо аблокі, мо шызыя крылы анёлаў.

      У нас няма нічога, акрамя магілаў, але мы іх не вартыя. А трэба быць вартымі. Каб любіць Беларусь.

      Полацкае эсэ

      Подых ветру, у валасах павуцінне змяшалася з праменямі сонца. Спеў крыніц ля Сафіі гучнейшы за голас аргана. Кніга Арлова ў сумцы, «Наўтылус» у плэеры, поціск далоні, якога так не хапала ў Менску. Вандроўка з Горада Хіміі ў Калыску Духоўнасці. Прывітанне, улюблёны Полацк.

      Рух – і змена. Подых – страчана нешта. Гляджу? Не, ёсць спадзяванне, што бачу.

      Сонца ў небе ці сонца ў лужыне – выбары восені, дзе я – назіральнік. Колеры перамешаныя – чарната атрымалася крылаў вароны. Узмах – расплёхнутыя фарбы, і разляцеліся па свеце чырвань і барва, нябёсаў блакіт, дзе бель аблокаў сушыць Усявышні.

      Музыка грае: не чутна званоў з-пад зямлі – месца сабору Святога Стэфана занятае крамай. Раней у цэрквах ішоў гандаль, цяпер – над цэрквамі.

      Рука жабрака на пагосце атрымала кроплю дажджу ад нябёсаў: солі няма ў ёй – таму хлусня, што гэта нечыя слёзы.

      Месцы, з дзяцінства знаёмыя, перад вачыма.

      Помнік Францыску Скарыну, Полацкай Ефрасінні і Сімяону – традыцыя шанавання нябожчыкаў, лялька для «годных» нашчадкаў. Побач – помнік для літары «У нескладовае».

      Хутка хаўтуры?

      Рэшткі манастыра бернардзінцаў побач з вар’ятняй. Плот з дошак і дроту – гэта не мяжа, мяжа ў сэрцах. Ніводнага гуку – панаванне жалобы, што стала чутней за былыя малітвы. І адчуванне нясцерпнае, што нехта за сценамі побач канае, і чакае спацелае цела зямля, што прыліпла брудам да ботаў.

      Цень на зямлі – змроку кавалак, напамін пра Уладзіміра-Сонейка. Кананізаваны забойца – рукі ў крыві Рагвалода. Вусны ў пацалунках Рагнеды…

      У горадзе амаль усе цагліны з крыві паганцаў, схізматаў, габрэяў, паўстанцаў. І кроплі гэтай крыві выступаюць цяпер з цаглінаў. Ці мо дождж?…

      Мятла дворніка гуляе ў лістападзе: сухія галіны падхапілі лісце дрэў з брукаванай дарогі, прытулілі, бы ўласныя, і кінулі. Гульня ў жыццё, успаміны… Зноў праца. Мары не вартыя таго, каб адпраўляцца да часу на сметнік.

      Ліст дубу схавала ў кішэню побач з грашыма – маленькі гербарый гараджанкі.

      Барысаў камень. Крыж-заваёўнік – шнар на святыні язычніка. Мая рука на крыжы. Не чую цяпла, толькі холад у камяні хрысціянства…

      У Менску знайшла ліст дуба ў кішэні – вітанне ад Полацка ці на шлях дадому квіток?

      Ганна Кандрацюк

      Час райскага пеўня

      Падляшскія аповеды

Скачать книгу