Пантофля Мнемазіны. Людміла Рублеўская
Читать онлайн книгу.гаварыць навучыў, і свет бачыць.
Правая сястра, Люба, нясмела працягнула мне назад планшэт, з якога ўсміхаўся Віталь. «Сярэднія» рукі сясцёр былі кароткія, недаразвітыя, бо плечы ж зрасліся, мне ледзь удалося здушыць дрыготку агіды пры поглядзе на бледныя пальчыкі без пазногцяў, што трымалі Корвусаў гаджат.
– Мы табе, Маруся, не казалі, але тут хтось бываў, дакладна. Калі пасля бальніцы вярталіся, рэчы паперасунуты, пыл павыціраны.
Сястра Маруся захвалявалася.
– Знікла што?
Люба вінавата скасавурылася на сваю палову.
– Наадварот… Гэта Дашка заўважыла. Кніг прыбавілася, сшыткаў у кабінеце.
У шыбы між тым зноў лупянуў дождж, як у шаманскі бубен. Апошні аўтобус на Мінск сышоў… І гэта была выдатная падстава застацца нанач. Вядома, я збіралася адшукаць хоць штось пра Корвуса… Майго, вядома. Ну і пра старога даведацца. Мацею было ўжо ўсё адно, што воля, што няволя.
Сёстры павесялелі, калі я запэўніла: выганяць іх ніхто не стане, жыць збіраюся ў сваёй кватэры ў Мінску. Сіямскія блізняты паведамілі, што на гэтую ноч пяройдуць назад да сястры, каб гаспадарам не замінаць. Цётка Маруся нават дэкляравала пакарміць вячэрай… А, яшчэ мне падалося, што ўсе трое неяк дзіўна ў мяне ўглядаліся. Вышуквалі ў спадчынніцы падабенства з гаспадаром дома, ці што?
А для начлегу цалкам падыдзе кабінет таямнічага доктара: там і зручная канапа, абцягнутая чорнай патрэсканай скурай, і раскладное крэсла.
У прапахлай зёлкамі і старымі газетамі хаце, куды мяне занесла, як пацерку з разарваных караляў у выёміну падлогі, я прытулілася плячом да чалавека побач і адчайна захацела, каб гэта быў хтось іншы. І каб ён меў прозвішча Корвус.
Раздзел чацвёрты
Пушчанскі прытулак
Сайт: «Пад знакам Урабораса».
Назва фанфіка: Ордэн захавальнікаў.
Фандом: арыджынал.
Жанр: агнст.
Памер: максі.
Статус: у працэсе.
Рэйтынг: NC-17.
Катэгорыя: гет.
Аўтар: Grjaznyj ubljudok.
Бета: шукаю.
Папярэджанні: асабліва жорсткія сцэны.
Анатацыя: Ты думаў, што ты на дне, але нехта пастукаўся знізу.
Racional. Аўтар занадта заглыбляецца ў нацыяналізм.
Тор Магутны. Згодны, на лекцыях па сучбелліце надакучыла гэтая байда пра замкі, крывічоў ды рыцарскія іржавыя мячы. Аўтар, пішы лепш пра «Вайну тронаў».
Fljor Delakur. Ubljudok, калі пазначаеш у шапцы гет, у тэксце павінна быць каханне. Пакуль ніводнага вартага героя для рамантычнай лініі не бачу, нейкія ўсе пакоцаныя. Хіба што гэтага пабітага біёлага зробіш падобным да прафесара Снэйпа. Тады я ўсё дарую:)
Грае лера…
Тужлівы пранізлівы голас, нібы трохі надтрэснуты ад старасці.
Павольна, быццам наматваючы нітку твайго лёсу, круціцца ручка, нацёртая да бляску далонямі лірнікаў…
У каралеўскім войску тры палкі стаяць,
У першым палку ды конікі іржуць,
У другім палку ды малайцы