Смерць у Венецыі. Томас Ман
Читать онлайн книгу.з пустэльным працэсам распаду майго ўнутранага жыцця. Ці не праўда, што ўнутраныя перажыванні чалавека тым больш моцныя і дзейсныя, чым больш вольна ад абавязкаў, непрактычна і спакойна ён жыве вонкава? Нічога не зробіш: трэба жыць; нават калі ты не пагаджаешся быць чалавекам дзеяння і адыходзіш у самую спакойную пустэльню, то нечаканыя павароты жыцця заспеюць цябе ў душы, і ты павінен будзеш выяўляць свой стрыжань, хто б ты ні быў – герой ці дурань.
Я завёў сабе гэты акуратны сшытак, каб распавесці ў ім маю "гісторыю", а навошта? Магчыма, увогуле, каб толькі было што рабіць? Магчыма, з прычыны цікавасці да псіхалогіі і дзеля таго, каб цешыцца, што гэта неабходна? Неабходнасць так суцяшае! А, магчыма, і для таго, каб на нейкія кароткія моманты пацешыцца перавагай над самім сабою і нечым накшталт абыякавасці?.. Бо абыякавасць, я ўпэўнены, – гэта свайго кшталту шчасце…
І
Ён застаўся так далёка, гэты маленькі стары гарадок са сваімі вузкімі вуглаватымі вуліцамі, з франтонамі, са сваімі гатычнымі цэрквамі і фантанамі, сваімі прадпрымальнымі, саліднымі і простымі людзьмі ды вялікім сівым ад старасці домам патрыцыяў, у якім я вырас.
Ён знаходзіўся ў цэнтры горада і перажыў чатыры пакаленні заможных і паважаных прадпрымальнікаў. "Ora et labora"[31] было напісана над уваходнымі дзвярыма, і калі з прасторнай цаглянай прыхожай, якую зверху аблямоўвала галерэя з пакрытага белым лакам дрэва, падымацца па шырокай лесвіцы, то трэба было перасекчы прасторнае фае і маленькую цёмную залу з калонамі, каб цераз адны з высокіх белых дзвярэй трапіць у гасцёўню, дзе сядзела за раялем і грала мая маці.
Яна сядзела ў паўзмроку, бо на вокнах віселі цяжкія, цёмна-чырвоныя гардзіны; а белыя фігуркі багоў на шпалерах, здавалася, пластычна выступаюць з блакітнага задняга плану і прыслухоўваюцца да гэтых цяжкіх, нізкіх пачатковых гукаў шапэнаўскага накцюрна, які яна найбольш любіла і заўсёды выконвала вельмі павольна, каб атрымаць усю асалоду ад меланхоліі кожнага акорда. Раяль быў стары і страціў паўнату гучання, але пры дапамозе педалі "піяна", якая так прыглушала высокія гукі, што яны нагадвалі матавае срэбра, можна было дасягнуць незвычайнага эфекту.
Я сядзеў на масіўнай дамаставай канапе з вертыкальнай спінкай, слухаў музыку і назіраў за маці. Яна была маленькай і зграбнай, найчасцей у сукенцы з мяккай, светла-шэрай тканіны. Яе вузкі твар не быў прыгожым, але пад укладзенымі, хвалістымі бялявымі валасамі ён ствараў уражанне ціхага, пяшчотнага, летуценнага дзіцячага тварыка, і калі яна, схіліўшы галаву крышку набок, сядзела за раялем, то была падобная да маленькіх кранальных анёлаў, якія на старых карцінах ігралі на гітары каля ног мадонны.
Калі я быў малы, яна мне сваім ціхім і стрыманым голасам часта распавядала казкі, якіх больш ніхто не ведаў; або проста клала рукі мне на галаву ў сябе на каленях і сядзела моўчкі і нерухома. Мне здаецца, што гэта былі самыя шчаслівыя і самыя спакойныя гадзіны майго жыцця… Яе валасы не сівелі, і мне здавалася, што яна не старэе; толькі яе постаць
31
"Ora et labora"