Libido. Ільля Сін

Читать онлайн книгу.

Libido - Ільля Сін


Скачать книгу
апранаецца, і неўзабаве яна ўжо на вуліцы. Павольна ідзе ўздоўж дома, міма паржавелай кваснай бочкі, што знайшла вечны прытулак у яе двары, міма парэшткаў арэляў, міма выбоіны ў асфальце.

      Часу ў яе сёння нязвыкла шмат, гэта выклікае вобраз з дзяцінства – гара марозіва, настолькі вялікая, што нават палохае.

      Марыя даўно прызвычаілася да абмежаванняў, гэта яе стымулюе.

      Насустрач трапляецца дзятва, якая вяртаецца са школы. Яе гарэзлівы гоман іншым разам мог бы прымусіць Марыю заплакаць, але цяпер яна надзіва спакойная.

      11.16. Лапік перад універсамам пусты, як і цэнтральная ў гэтым мікрараёне вуліца. Толькі самотная бабулька прыснула ля кулькоў семак ды нейкі маладзён покрадкам ціскае сваю сняжану на лаўцы, з трох бакоў аброслай пажухлым хмыззём.

      Марыя на нейкі час застывае на месцы, каб ацаніць усю карціну ў сукупнасці. Дзяўчына з плаката новага тарыфу мабільнай сувязі, здаецца, хоча яе ўкусіць. Па вуліцы праязджае амаль пустая маршрутка. На гаўбцы насупраць пагойдваецца вялізная ружовая камбінацыя з рушавымі ўстаўкамі.

      Марыя адчувае сябе акторкай, якая недарэчна заблукала сярод дэкарацыяў у глыбіні сцэны. Усе магчымыя сюжэты гэтай пастаноўкі падаюцца ёй настолькі глупымі, што зусім і не хочацца шукаць пакручасты шлях да святла рампы.

      12.01. Наперадзе першы прыкметны аб’ект на яе маршруце – Палац культуры. Размаляваны ад рукі шчыт запрашае на дыскатэку для тых, каму за. Чарговы бетонны правадыр, размешчаны на фоне порціка, указвае сваёй пяцярнёй на шапік з кумачовым надпісам “чабурэкі хот-догі”.

      Паабапал яго – бязрукі ўдарнік з надзіва паэтычным выразам твару і пашчэрбленая даярка з расфарбаванымі памадай вуснамі ды схематычна намаляванымі паверх сукенкі цыцкамі.

      У папэцканых галубамі вачах статуй адбіваецца ўласцівы сапраўдным стоікам скепсіс адносна летуценных радасцяў гэтага хуткаплыннага жыцця.

      – Гісторыя, – кажа Марыя. – Гэта тое, што робіць з намі гісторыя.

      Яна ні каліва не сумняецца, што пад крохкім бетонам статуй – варта трохі болей яго адкалупаць – адшукаюцца сапраўдныя целы іх прататыпаў, застылыя ў вечнай коме. А затым уяўляе калгасніцу і ўдарніка зусім у іншым агрэгатным стане – калі яны маглі пасмейвацца, скручваць губы трубачкай альбо сплёўваць праз даўно нячышчаныя зубы.

      Урэшце, Марыя прыдумляе і сваю статую – у смешнаватай пафаснай паставе, якая не мае ніякага дачынення да роду яе мінулай дзейнасці. Хай у правай яе руцэ будзе меч, а левая хай трымае вырачаную на смерць курыцу.

      Ад няма чаго рабіць Марыя падыходзіць бліжэй. На ганку Палаца нікога. З прыадчыненых дзвярэй чамусьці пахне пракіслым баршчом. Боршч увогуле вельмі любяць насельнікі горада, гэта яна ўжо заўважыла.

      Тынкоўка на класіцыстычных калонах ладна аблупілася. Прытуліўшыся да адной з іх, Марыя ўважліва вывучае няроўныя пісягі, пакінутыя ўсімі дажджамі апошніх дзесяцігоддзяў. На падваконні з таго боку стаіць пакаёвая кветка ў гаршчочку – ці то герань, ці то фікус. Марыя ў іх зусім не


Скачать книгу