Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская
Читать онлайн книгу.Яны ўсміхаліся, гергеталі нешта незразумелае і працягвалі да вухуцянак рукі. Паненкі прынялі гэта за радаснае вітанне і падышлі бліжэй. Імгненне – і абедзве апынуліся ў чалавечых абдымках. Узрадаваліся такому цёпламу прыёму дзяўчынкі-іншапланетніцы.
– Я ж табе казала, што яны мілыя, а Улада проста нас ні з кім дзяліць не хоча! – лапатала Зялёнка. І тут зямлянін, які трымаў паненку ў абдымках, нечакана ўкусіў яе за вуха-клаксончык.
– А-а-а-а-а! – ускрыкнула Зялёнка.
– І-і-і-і-і! Адпусці! – запішчала Сінька, калі другі мясцовы жыхар учапіўся ў яе прычоску-спружынку і паспрабаваў адарваць.
Няшчасную Зялёнку жудасны зямлянін бесцырымонна кусаў і слініў. Сіньку душылі ў абдымках, адначасова імкнучыся адарваць хоць штосьці. Пераляканыя паненкі безвынікова спрабавалі вырвацца і вішчалі на ўсю моц.
Раптам пачуўся ўсхваляваны незнаёмы голас:
– Што здарылася? Хто так крычыць?
Да іх хуткім крокам набліжалася яшчэ адна зямлянка. Яна была велізарная, у шмат разоў большая за тых, якія ўтрымлівалі ў палоне вухуцянак. Паненкам стала жудасна, яны разумелі, што гэтая асоба можа проста з’есці іх!
– Цац! Цац! – данеслася да слыху ашалелых ад жаху Зялёнкі і Сінькі.
З туевай сцяны выскачыла Улада, яна таксама бегла на крыкі. Вухуцянкам заставалася толькі спадзявацца на выратаванне і слухацца каманды «цац!». Вялікім намаганнем волі яны перасталі вішчаць і знерухомелі. Некалькі доўгіх імгненняў іх яшчэ жмакалі, кусалі і слінілі страшныя зямныя істоты.
– Што тут робіцца? – запыталася ўстрывожаная вялікая зямлянка.
– Нічога страшнага, спадарыня Стэфа, проста вашыя дзеткі гулялі з маімі цацкамі-пішчалкамі! – Улада старалася заставацца спакойнай і ўсміхацца.
– А я чую: віск на ўвесь сад! Толькі адышла на хвілінку дзеткам соку прынесці, а тут такі лямант усчаўся! Я так напалохалася…
– Усё добра, нічога не здарылася! – супакойвала суседку Улада.
– Якія лялькі ў цябе незвычайныя! – заўважыла спадарыня Стэфа. – Я такіх ніколі не бачыла.
– Новая калекцыя, яны яшчэ не набралі папулярнасць.
– Я б сваім дзеткам такія купіла! – зацікавілася суседка і ўзяла ў рукі Сіньку. Пакруціла спружынку яе ружовых валасоў, пагайдала вушы-клаксончыкі. – Яна пішчыць?
– Калі акуратна націснуць на жывот, – уздыхнула Улада, разумеючы, што лялька павінна была выдаваць гукі, раз тут было столькі віску.
Спадарыня Стэфа націснула некалькі разоў, таму Сіньцы давялося паслухмяна дудзець носам.
– Якія мілыя! І маім дзеткам так спадабаліся! Дзе яны прадаюцца?
Вухуцянкі так баяліся, што Улада можа проста пакінуць іх тут, аддаць гэтым жудасным істотам.
– Не ведаю, мне падарылі, – адказала дзяўчынка.
– Калі яны табе надакучаць – мае дзеткі з радасцю іх возьмуць! – падміргнула суседка.
– Буду мець на ўвазе, а зараз дазвольце я іх забяру і пайду.
Улада атрымала з рук спадарыні Стэфы Сіньку і з намаганнямі