Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов

Читать онлайн книгу.

Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов


Скачать книгу
«перавагі», што чакалі нашчадкаў «служак культу». Старэйшыя былі пазбаўлены, як і бацькі, выбарчага права, а малодшыя былі павінны прайсці праз «працоўную перакоўку». Мамін брат працаваў у Ленінградзе токарам на заводзе, пасля рабфака паступіў у юрыдычны інстытут, стаў суддзёй, закончыў працоўны шлях адвакатам.

      Мама з сястрой працавалі ў Віцебску, таксама прайшлі праз рабфак, атрымалі вышэйшую адукацыю.

      Увогуле, пра той даваенны перыяд у нас дома гаварылі мала. Дзядзька служыў у ваеннай пракуратуры, ледзь пазбегнуў рэпрэсій, бабуліна радня была раскідана па свеце. А бацька мой быў пралетар, адданы камуніст, франтавік, ідэйны атэіст.

      Мяне ж больш цягнула да мамінай радні – марскога афіцэра Сямёна, любай цёткі Веры, якая жыла ў Гродне. Я слухаў бабуліны расповеды пра старэйшых яе сыноў, загінуўшых на фронце, адзін з іх раней жыў у Шуміліне, другі, артыст мясцовага тэатра, – у Віцебску.

      Таму словы «Шуміліна» і «Сіроціна» выклікалі ў мяне жывую цікаўнасць.

      Калі мамы не стала, я, на пэўны час заняты рознымі справамі і жыццёвымі клопатамі, не надта часта ўспамінаў мясціны яе дзяцінства і маладосці, пакуль не сустрэў на сваім шляху мамінага земляка.

      З гэтым чалавекам звёў мяне журналісцкі лёс. Звёў няпроста. Спачатку ён быў нават маім начальнікам, потым яго кар’ера павяла па іншых шляхах. Але тое, што ён быў шумілінскі і скончыў школу, дзе вучылася мая мама і яе брат, абудзіла ў мяне зноў цікавасць да свайго шумілінскага радаводу.

      І я ўзгадаў незразумелую тады фразу цёткі Веры пра тое, як былы ўхажор дабіваў у яме лапатай сваю аднакласніцу.

      Шукаючы ў інтэрнэце звесткі пра маміну радзіму, я знайшоў такі расповед.

      Адразу пасля нямецкай акупацыі ў 1941 годзе ў Сіроціне было створана гета, куды сагналі і шумілінскіх яўрэяў.

      Прызначаны імі брыгадзір Масарскі ўгаворваў супляменнікаў сыходзіць у лес, але ва ўсіх у якасці закладнікаў былі сем’і. Аднойчы Масарскі не вытрымаў здзекі і знявагі акупанта, забіў фашыста, закапаў яго труп пад мостам і ўцёк у лес, у партызанскі атрад.

      А што было далей, сведчаць крыніцы: «17 лістапада ў мястэчка прыбыла зондаркаманда. Ужо назаўтра баракі гета акружылі салдаты і паліцаі. Яны сталі выганяць людзей на вуліцу і строіць у калону, падманваючы, што вядуць на сход у вёску Плігаўкі. Калону ахоўвалі паліцаі.

      Забойства адбылося за два кіламетры на захад ад Сіроціна ля пясчанага кар’ера ля Гнілога моста. Да месца расстрэлу пад’ехала крытая грузавая машына з нямецкімі салдатамі – аўтаматчыкамі. Калі калона падышла да кар’ера, адна старая жанчына закрычала: «Уцякайце, хто можа! Вас вядуць забіваць!» Паліцаі адразу ж застрэлілі яе. Начальнік паліцыі Баравікоў асабіста засек лапатай васьмігадовую дзяўчынку, якая выпаўзла з-пад мёртвых цел.

      Другую дзяўчыну, якая выбралася з ямы пасля расстрэлу і спрабавала ноччу сысці, засек рыдлёўкай мясцовы жыхар.

      Пэўна, пра гэта расказвала тады цётка Вера.

      Прычым паліцаі самі хваліліся страшэннымі эпізодамі расстрэлу перад вяскоўцамі.

      У


Скачать книгу