Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов
Читать онлайн книгу.да нашых дзён. У выніку складваецца ўражанне, што перад чытачом паўстае ўсё доўгае жыццё пісьменніка. Палеская глыбінка, дняпроўскія прасторы, іншыя маляўнічыя краявіды. Замкавая гара ў Навагрудку, Масква… Аўтар распавядае пра гэтыя і іншыя мясціны, падкрэсліваючы іх асаблівасці, вымалёўвае перш-наперш людзей, з якімі сутыкаецца. Манеру пісьма Алеся Кажадуба не зблытаеш ні з чыёй іншаю. Вось што заўважыў пра творчасць Алеся Кажадуба вядомы рускі пісьменнік Юрый Палякоў: «Алесь Кажадуб у сваіх кнігах па-майстэрску спалучае свет зямны і касмічны з унутраным светам звычайнага чалавека. Проза Алеся Кажадуба лаканічная і філігранная. Я нават сказаў бы, што ў гэтым выпадку традыцыя хэмінгуэеўскага нешматслоўя плённа адгукнулася ў вядомай стрыманасці палескага нацыянальнага характару. Непадробны стыль, асаблівы гумар, імклівы сюжэт, сацыяльная дзёрзкасць, дакладныя дыялогі… Што яшчэ патрэбна чытачу, каб сустрэць адзіноту?»
Як я зрабіўся пісьменнікам
Гэта адбылося са мной у далёкім дзяцінстве. Мы жылі ў Ганцавічах, гарадскім пасёлку ў палескай глушы.
Але глушшу Ганцавічы былі толькі для Якуба Коласа, які настаўнічаў у гэтых мясцінах да рэвалюцыі, і адну з частак трылогіі «На ростанях» назваў «У палескай глушы». Пасля вайны Ганцавічы змяніліся, зрэшты, як і ўвесь Савецкі Саюз. На працу ў Заходнюю Беларусь прыехалі тысячы юнакоў і дзяўчат, сярод якіх былі і мае маці з бацькам. Як мне зараз здаецца, для іх не існавала задач, якія нельга было вырашыць. Перад вачыма ляжаў вялізны сусвет, у які трэба было ўвайсці і ўзяць сваё. І яны ўваходзілі і бралі.
Бацька працаваў бухгалтарам, маці пашпартысткаю ў міліцыі. Яны пабраліся, бацька ўступіў у партыю, атрымаў пасаду галоўнага бухгалтара міжкалгасбуда, і ўсё было б добра, каб не яго перакананне, што рабіць трэба не так, як загадвае партыя, а па сумленні. На выбарчым сходзе камуністаў ён устаў і сказаў, што кандыдат у дэпутаты, якога прыслалі з райкама, поўная нікчэмнасць – бацька выкарыстаў іншае слова, – і трэба выбраць таго, каго яны добра ведаюць. Сход падтрымаў бацьку і прагаласаваў за іншага кандыдата.
Гэта быў натуральны бунт на караблі, і бацьку з трэскам выкінулі спачатку з партыі, потым з працы. На той момант ужо нарадзіліся мы з сястрой, часы ў нас наступілі не самыя простыя. Але я расказваю не пра лёс маладых камуністаў у пасляваенным Саюзе.
Менавіта ў гэты нялёгкі год са сваім лёсам вызначыўся і я. Адбылося гэта ў нашым хляве, куды я паклікаў суседа Ваньку. Ён быў на год старэйшы за мяне, а значыць, разумнейшы і мацнейшы.
Я яшчэ ў школу не хадзіў, але ўжо чытаў дарослыя кнігі, і адна з іх моцна ўразіла мяне. Яна была пра рыцараў-крыжакоў. Закаваныя ў бронь ваяры ўзрушылі мяне да глыбіні душы, і я захацеў зрабіцца падобным да іх.
Я знайшоў у хляве ржавае вядро і доўга стараўся пракалупаць у ім дзірку для вачэй. Аднак не было патрэбнага інструмента, ды і рукі былі слабаватыя. Я здагадваўся, што ў гэтыя рукі яшчэ рана ўкладваць жалезны двухручны меч. Але меч можна было лёгка памяняць на абструганую палку, што я і зрабіў.
Іншая