Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов

Читать онлайн книгу.

Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов


Скачать книгу
пра нейкі гаршчок? – падумаў я. – Анты з Візантыі золата вазамі везлі. Мусіць, і нявольніц бралі. Ці ў іх не было рабства? У рамеяў дакладна было…»

      – Уяўляеш, да самага Брэста бегма бег! – зноў, падобна варвару, уварваўся ў стройную фалангу маіх думак голас Прасвірава. – Ні разу не спыніўся!

      – Адкуль вы ведаеце, што ён не спыніўся ні разу? – спытаў я.

      Прасвіраў з бацькам у здзіўленні ўтаропіліся ў мяне. Відаць, яны забыліся пра маё існаванне.

      – Дык жа гаршчок з золатам у руках, – сказаў Прасвіраў. – З гэтым не спыняюцца.

      – А я б на цягніку паехаў, – сказаў бацька. – З Лунінца проста ва Уладзівасток. А лепш у Сочы.

      Ён цмокнуў. Здаецца, Сочы спадабаліся яму больш за Уладзівасток. Мне таксама.

      – Косця, які цягнік?! – пляснуў рукамі Прасвіраў. – Я ў аповесці так і напісаў: бег, не спыняючыся, да самага Брэста!

      – Цікава, што ён з гэтым золатам зрабіў? – паглядзеў на мяне бацька. – Гэта ж яўрэйскае золата. А яно нашага брата шчаслівым не зробіць.

      Здаецца, аповесць Хведара Пятровіча займала яго нашмат меней, чым гаршчок з золатам. Але бацька заўсёды быў абыякавы да літаратуры, з паэтаў ведаў аднаго Ясеніна. На падпітку мог прачытаць на памяць «Чорнага чалавека».

      – Вялікая аповесць? – спытаў я Хведара Пятровіча.

      – Дзевяноста старонак на машынцы! – горда адказаў той. – Паўгода адным пальцам кляпаў.

      – Трэба было машыністцы аддаць, – умяшаўся ў нашую размову пра літаратуру бацька.

      – Гэта ж аповесць! – паглядзеў на яго, як на немаўля, Прасвіраў. – Тут трэба самому.

      Я з ім быў цалкам згодны. Пісьменніцкая справа святая.

      – Жонку трэба навучыць друкаваць, – сказаў бацька. – Ці адну з дачок. Колькі іх у цябе?

      – Чатыры.

      «Ого! – падумаў я. – Чатыры дачкі плюс жонка. Як яму ўдаецца пісаць у такіх умовах?»

      – А я на працы, – прызнаўся Хведар Пятровіч. – Там спакайней.

      Ён раптам уважліва паглядзеў на мяне. Мне зрабілася няўтульна.

      – Валя таксама восьмы клас скончыла, – сказаў Прасвіраў. – Трэба вас пазнаёміць.

      – Канешне, – згадзіўся бацька. – Навошта шукаць сякеру пад лаўкаю?

      «Якая яшчэ сякера? – падумаў я. – Бацька тупы, але гэты яшчэ тупейшы».

      – Валя! – гучна паклікаў Хведар Пятровіч.

      – Пайшла на вуліцу, – пачулася з-за дзвярэй.

      «Слава богу!» – ледзьве не перажагнаўся я.

      – Ну, тады давай па грамульцы, – адчыніў дзверцы адной з шаф Прасвіраў. – Марыя, нясі закусь!

      – Нясу, – адказала з-за дзвярэй жонка.

      Я зразумеў, што і мне пара на вуліцу.

      Тады мне прачыніліся дзверы ў святая святых, і я зазірнуў у шчыліну. Там я ўбачыў стос чыстых лістоў паперы на стале, пішучую машынку і невыразны абрыс машыністкі. Яна магла быць і пекнай дзяўчынаю.

      «Анты, наперад!» – скамандаваў я.

      Але раман «Анты» так і застаўся напісаным ад рукі чарнавіком. Відаць, для яго напісання трэба было атрымаць па галаве не драўляным, а жалезным мячом.


Скачать книгу