Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
панна Дарота робіць закіды на нейкую таямнічую гісторыю, – ажывіўся пан Беларэцкі.– Зрабіце ласку, юная гаспадыня, распавядзіце.

      Дарота трохі засмуцілася.

      – Ну, гэта не мая гісторыя… Гэта расказваў бацька. І тое – каб напалохаць мяне, малую, каб я не капрызіла і не затрымлівалася на панадворку дацямна.

      – Раскажы, Даротка! – запатрабавала Зося ў сяброўкі, і тая, кінуўшы насцярожаны позірк на прыгажуна Улада, які падрыхтаваўся слухаць са сваёй заўсёднай упэўненай усмешкай, пачала…

      Гісторыя пра Плябанскія Млыны

      Я не ведаю, чаму людзі так любяць страшныя гісторыі. Вядома, усе прагнуць цудаў. Без веры ў цуда душа сляпая, нібы начны матыль. Але вельмі часта ў пошуку незвычайнага мы ляцім, як тыя матылі, не да зор, а на агеньчык свечкі альбо газоўкі… І з тым жа сумным вынікам, што і для сапраўднага матыля. І не трэба пасмейвацца нада мной – я ведаю, што вы і так лічыце мяне занадта… разважлівай. Што зробіш? Я расла ў сям’і настаўнікаў, дзе слова «маральнасць» гучала часцей, чым слова «свята». Усе ведаюць, што паводкі бываюць у нас з-за Плябанскай плаціны. Пабудавалі яе дзеля млыноў… Адзін належыць дамініканскаму касцёлу, другі – архіерэйскаму дому. І закінутыя даўно млыны, але горад так і не змог прыбраць плаціну, якая ператварае раку ў гніючую сажалку, бо і касцёл, і царква запрасілі за сваю маёмасць гэтулькі, што гараджане паўвека збіралі грошы на выкуп. Але ёсць і іншае вытлумачэнне. Бо калісьці менавіта паўз гэтае месца плыў па рацэ абраз Маці Боскай Менскай… Супраць цячэння, са спаленага Кіева, кінуты ў ваду татарынам. Месцічы знайшлі абраз у Траецкім, бо раніцай над берагам з’явілася дзіўнае святло. Дасюль святыня перахоўваецца ў мінскіх храмах, і апякуецца нашым горадам, і, дасць Бог, будзе апекавацца вечна… Тым больш гавораць, што маляваны абраз рукою самога апостала Лукі. Калісьці княгіня Друцкая, вельмі пабожная, замовіла для абраза дзівосны аклад – са срэбра, упрыгожаны каштоўнымі камянямі. Можна, вядома, разважыць – навошта тыя каштоўныя аклады, калі для верніка галоўнае не бляск камянёў, а лік святога, і Багародзіца не ў кароне і срэбных шатах, а басанож па зямлі хадзіла. Але любая ахвяра, дадзеная з верай і любоўю, не будзе адвергнутая. Нават бедны блазан, які, не маючы што прынесці ў дарунак Прасвятой Дзеве, пачаў паказваць перад ёй сваё грэшнае мастацтва і заслужыў ад яе апладысменты – драўляная скульптура зварухнулася. Так, людзі заўсёды спадзяюцца на цуд. Спадзяваліся і нашыя продкі, калі да гораду набліжалася войска татарскага цемніка Менглі-Гірэя. Але нашыя продкі ведалі і тое, што трэба бараніць сваю радзіму да апошняга. Напярэдадні па горадзе прайшлася пошасць, вояў не хапала, і надзей на выратаванне было менш, чым вады ў прысаку. Жанчыны, і мяшчанкі, і шляхцянкі, шчыльна падвязвалі валасы белымі хусткамі і дзялілі месцы на абарончых валах, дзеці, нават самыя малыя, глядзелі на іх сухімі вачыма і сцягвалі каменні ў кучы – не для гульні, а для абароны. Дымы далёкіх вогнішчаў, быццам хвасты чорных лісіц, хісталіся ля лесу – там спыніліся ворагі. Тады ноччу ў царкве княгіня Друцкая – ці то паводле снабачання, ці так спрарокаваў


Скачать книгу